Перайсьці да зьместу

Мордычы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мордычы
лац. Mordyčy
Першыя згадкі: 1798
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Маўчадзкі
Насельніцтва: 27 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225325
СААТА: 1204854011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°15′47″ пн. ш. 25°51′26″ у. д. / 53.26306° пн. ш. 25.85722° у. д. / 53.26306; 25.85722Каардынаты: 53°15′47″ пн. ш. 25°51′26″ у. д. / 53.26306° пн. ш. 25.85722° у. д. / 53.26306; 25.85722
Мордычы на мапе Беларусі ±
Мордычы
Мордычы
Мордычы
Мордычы
Мордычы
Мордычы

Мо́рдычы[1] (з 1964[2] году — Зо́рычы[3]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Мышанкі. Уваходзяць у склад Маўчадзкага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Упершыню ўпамінаюцца ў 1798 году як вёска Мордычы. Паводле перапісу 1897 году, у Гарадзішчанскай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні, дзеяў хлебазапасны магазын, працавала карчма.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мордычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Мордычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Мордычы ўвайшлі ў БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Брэсцкай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне.

У 1964 годзе вёску Мордычы перайменавалі ў Зорычы.

  • 1999 год — 51 чалавек
  • 2010 год — 27 чалавек
  1. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. С. 59.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 69.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.