Мантывід
| Мантывід лац. Mantyvid | |
|
| |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1276 |
| Памёр | 2 лютага 1348 |
| Бацька | Гедзімін |
Мантывід (1276 — 2 лютага 1348) — літоўскі князь, сын вялікага князя Гедзіміна.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Відмунд (Widmund) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5]. Такім парадкам, імя Монтвід азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Відзімонт)[6].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Montiwid[a] або Монтивид[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Монтивитъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[7]; Монтовитъ (Сафійскі першы летапіс)[8].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле Раўданскага рукапісу, Мантывід нарадзіўся ў 1276 годзе і быў старэйшым сынам Гедзіміна ад першай жонкі Віды. Паводле летапісаў Вялікага Княства Літоўскага, у час разьмеркаваньня ўдзелаў ВКЛ атрымаў ад Гедзіміна ў валоданьне Кернаў і Слонім.
Памёр да 1352 году, бо не ўпамінаецца ў складзенай у гэты год літоўска-польскай умове. Паводле хронікі Матыяса Ноенбурскага, два браты літоўскага «караля» загінулі ў бітве на рацэ Страве 2 лютага 1348 году. Адным з братоў быў Нарымонт, а другім у літаратуры звычайна называюць менавіта Мантывіда[9].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
- ↑ Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Peterson L. Lexikon över urnordiska personnamn. — Uppsala, 2004. S. 34.
- ↑ Widmund, Nordic Names
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20, 24.
- ↑ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 72.
- ↑ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 235.
- ↑ Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. — Poznań — Wrocław, 1999. S. 244—245.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Валеры Пазднякоў, Монвід, Электронная энцыкляпэдыя «Вялікае Княства Літоўскае»