Магілёўскі скарб (1936)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Магілёўскі скарб (1936) — найбуйнейшы манэтны скарб на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Закладзены ў 1790-я. Захоўваецца ў Эрмітажы (Масква).

У лістападзе 1936 году калгасьнік вёскі Ільлінка Магілёўскага раёну П. І. Казлоў пад час пракладкі каналізацыі ў Магілёве знайшоў гліняны зачынены збанок. Той збанок калгасьнік перадаў дзяржаве. Навукоўцы, што адчынілі збанок, выявілі ў ім 476 залатых эўрапейскіх дукатаў XVI—XVII стагодзьдзяў. Савет Народных Камісараў БССР выдаў прэмію Казлову вартасьцю 3000 рублёў.

Скарб трапіў у Дзяржаўнае Захаваньне Каштоўных Мэталяў СССР у Маскве.

У 1940 годзе Дзяржаўны Эмітаж СССР праводзіў адбор цікавых для сябе манэтаў, але ў сувязі з вайной патрапілі яны да навукоўцаў у музэй толькі ў 1946 годзе. З 476 манэт захавалася 466.

Склад скарбу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нідэрлянды
    • правінцыя Гельдэрн, (88 манэтаў), дукаты — 1596, 1598, 1599, 1606, 1608 (2), 1609, 1618, 1635, 1637, 1637?, 1638 (3), 1643, 1644, 1645, 1646 (8), 1648 (19), 1649 (33), 1650 (7), 1651 (3), 1652.
    • правінцыя Галяндыя, (17 манэтаў) , дукаты — 1595, 1622, 1631, 1633, 1634, 1637, 1642, 1649 (10).
    • правінцыя Зэляндыя, (9 манэтаў), дукаты — 1593, 1596, 1599, 1631, 1632; двайныя дукаты — 1649 (3), 1659.
    • падражаньне зэляндзкаму дукату — 1717
    • правінцыя Фрызія (Фрысьляндыя), (9 манэтаў), дукаты — 1589, 1598, 1605, 1609 (2), 1630, 1634, 1639, 1645.
    • правінцыя Вэст-Фрызія (Заходняя Фрысьляндыя), (36 манэтаў), дукаты — 1590, 1595 (4), 1596, 1698, 1622, 1634 (2), 1638, 1641, 1642 (4), 1644, 1645 (3), 1648 (2), 1649 (9), 1650 (2), 1651(2), 1652.
    • правінцыя Ўтрэхт (136 манэтаў), дукаты — 1587, 1592, 1595 (2), 1596 (3), 1597 (3), 1598, 1606, 1610, 1612, 1614 (2), 1630 (4), 1634, 1638 (2), 1642, 1643 (2), 1644, 1645 (2), 1646 (5), 1647 (16), 1648 (31), 1649 (45), 1650 (8), 1651 (2).
    • правінцыя Аверэйсел, (6 манэтаў), дукаты — 1616 (2), 1631, 1635, 1637 (2)
    • назва правінцыі зацёрта, дукат — 1648
  • Імпэрскія гарады паўночных Нідэрляндаў
    • г. Зволе (Цволе), (39 манэтаў), дукаты — бяз году зь імем Рудольф ІІ (1576—1612) -1, зь імем Фэрдынанд (пасьля 1586) –3, з гадамі 1630 (3), 1631 (2), 1636, 1638, 1641, 1642 (2), 1644 (3), 1646 (9), 1648(2), 1649 (9), 1650? (2)
    • г. Кампэн, (16 манэтаў), дукаты — бяз году зь імем Фэрдынанд (пасьля 1586) –2, 1646 (3), 1648 (3), 1649 (13), 1651, 1652 (4)
    • г. Дэвэнтэр (2 манэты), дукаты — 1634, 1635
    • Паўднёвыя (Гішпанскія) Нідэрлянды (1 манэта), двайны дукат недатаваны — Брабант, Альбэрт і Элізавэта (1598—1621)
  • Данія, (2 манэты), — Хрысьціян IV — 1646, Фрэдэрык ІІІ — 1649
  • г. Данцынг, (5 манэтаў, дукаты — 1596, 1629 (2), 1644, 1646
  • г. Торн, (2 манэты), дукаты — 1635 (2)
  • г. Уроцлаў (Брэслаўль), (2 манэты), дукаты — 1554, 1558
  • Саксонія, (2 манэты) — Іаган Філі і Фрыдрых Вільгэльм — дукат 1638, Іаган Георг І — двайны дукат 1639
  • Імпэрскія вольныя гарады
    • г. Браўншвэйг — дукат 1650
    • г. Гамбург — дукат 1642
    • г. Кёльн — дукат 1636
    • г. Любек (3 манэты), дукаты — 1613, 1648, 1652
    • г. Нюрнбэрг (3 манэты), дукаты — 1636, 1637, 1643
    • г. Ростак — дукат 1636
    • г. Ульм — дукат 1637
    • г. Франкфурт (4 манэты), дукаты — 1634, 1639 (2), 1642
    • г. Штральзунд — дукат 1644
    • архіэпіскаўства г. Майнц (3 манэты), — Ансэльм Казымір, дукат 1641, Іаган Філіп, дукат 1648 (2)
    • архіэпіскаўства г. Зальцбург (4 манэты) — Міхаіл, дукаты 1555, 1556, 1559; Вольфганг Тэадор — двайны дукат 1593
  • Верхняя Аўстрыя, мынца Лінц, Фэрдынанд І — дукат 1546
  • Ніжняя Аўстрыя, мынца Вена, (3 манэты) — Фэрдынанд І — дукат 1554; Максымільян ІІ — дукат 1576; Рудольф ІІ — дукат 1595
  • Тыроль, мынца Галь — Леапольд (1619—1632) — недатаваны дукат
  • Чэхія (Багемія), мынца Прага (7 манэтаў) — Рудольф ІІ, дукаты 1580, 1584, 1586 (2), 1587, 1592; Фэрдынант ІІ — дукат 1637
  • Карынція, мынца Клагенфурт (6 манэтаў) — Карл, дукаты 1579, 1583 (2), 1584, 1590, 1591
  • Вугоршчына, мынца Крэмніца (13 манэтаў) — Мацьвей, дукат бяз году; Максіміліян ІІ, дукаты 1566, 1576; Рудольф ІІ, дукаты 1583, 1584, 1586, 1588, 1594, 1606; Фэрдынант ІІ, дукаты 1635, 1637; Леапольд І, дукаты 1684 і 1692 (?)
  • Трансыльванія (8 манэтаў) — Іаан І, дукат 1539; Іаан ІІ Сігізмунд, дукаты 1562, 1570; Сігізмунд Баторы, дукаты 1593, 1597; Іштван Бочкаі, 2 дукаты бяз году; Дзьёрдзь І Ракацы, дукат 1631
  • Швайцарыя, г. Хур — дукат 1634
  • Мадэна, Цэзар д’Эста (1598—1628), недатаваны дукат
  • Савоя, Карл Эмануіл І, дукат 1602
  • Вэнэцыя (15 манэтаў) — Іаан Мачэніга (1478—1485), недатаваны цэхін; Пётар Ларэдана (1567—1570), недатаваны цэхін; Аляізый Мачаніга (1570—1577), недатаваныя цэхіны (2); Мікалай да Понтэ (1678—1585), недатаваныя цэхіны (2); Іаан Карнара (1625—1629), недатаваныя цэхіны (4); Францыск Эрыца (1631—1646), недатаваны цэхін; Павал Рэньер (1779—1789) недатаваныя цэхіны (3); Людовік Манін (1789—1797), недатаваны цэхін.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Археалогія і нумізматыка Беларусі
  • А.А. Маркова «Могилёвский клад дукатов» // Труды Государственного Эрмитажа, т.4, ч.2, 1961 с.39—43