Перайсьці да зьместу

Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Клагенфурт»)
Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ
ням. Klagenfurt am Wörthersee
Населены пункт
Герб
Краіна Аўстрыя
Першыя згадкі 1193
Горад з 1246
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Christian Scheider[d]
Геаграфія
Плошча 120,11 км²
Вышыня НУМ 451 м[1]
Часавы пас
Каардынаты 46°37′ пн. ш. 14°18′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 94 796 чал. (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +43 463
Паштовы індэкс 9020
Нумарны знак K
Узнагароды
Сайт klagenfurt.at
Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ на мапе Аўстрыі
Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ
Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ
Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ

Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ (па-нямецку: Klagenfurt am Wörthersee, па-баварску: Klångfurt am Werthasee, па-славенску: Celovec ob Vrbskem jezeru — Цэлавец на Вербавым возеры) — горад на поўдні Аўстрыі, цэнтар фэдэральнай зямлі Карынтыі. У цяперашні момант колькасьць жыхароў Клягэнфурту перавышае 92 тысячы чалавек, зь іх больш за 1700 — карынтыйскія славенцы.

Горад разьмешчаны на рацэ Глян у альпійскай даліне Дравы.

Альтэр-Пляц

Згодна зь легендай горад заснаваў герцаг Карынтыі Гэрман Спангайм. Першыя згадкі пра населены пункт Форум-Клягенвурт належаць да 1193—1199 гадоў. У 1246—1252 гадох Клягенфурт атрымаў гарадзкія правы і хутка зрабіўся адным з найвялікшых гарадоў Карынтыйскага герцагства, а пазьней — ягонай сталіцай.

Аднак на гэтым месцы таксама знаходзіўся рымскі горад Вірунум.

Фантан у цэнтры гораду

Сярод славутасьцяў Клягенфурту найбольшае значэньне мае стары горад з сваім цэнтральным пляцам Альтэр-Пляц, фантан у выглядзе цмока Ліндвурм-Брунэн, а таксама возера Вёртэрзээ, якое лічыцца самым цёплым сярод альпійскіх азёр. Недялёка ад Клягенфурту знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых замкаў Аўстрыі Гохастэрвіц.

У горадзе разьмяшчаецца ўнівэрсытэт Клягенфурту.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ^ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-hqjwtp/Clanforte/?zoom=19&center=46.6239%2C14.30674&popup=46.62403%2C14.30667