Ліепая
Лібава | |||||
лат. Liepāja | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1253 | ||||
Магдэбурскае права: | 1625 | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Рэгіён: | Курзэмэ | ||||
Мэр: | Улдзіс Сэскс | ||||
Плошча: | 60,4 км² | ||||
Вышыня: | 14 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | 11 раёнаў | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 78 144 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1293,77 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовыя індэксы: | LV-3403, LV-3405, LV-3407, LV-3409, LV-3412, LV-3414, LV-3416, LV-3417 | ||||
Код ATVK: | 0170000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°30′30″ пн. ш. 21°0′40″ у. д. / 56.50833° пн. ш. 21.01111° у. д.Каардынаты: 56°30′30″ пн. ш. 21°0′40″ у. д. / 56.50833° пн. ш. 21.01111° у. д. | ||||
Лібава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.liepaja.lv |
Ліба́ва (па-латыску: Liepāja) — горад у Латвіі на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Трэці паводле велічыні горад Латвіі і найбольшы ў Курляндыі. Насельніцтва — 78 000 чалавек (2016). Значны незамярзальны порт, вядомы ў Латвіі як «места, дзе нараджаецца вецер» з-за пастаяннага марскога брызу.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лібава ляжыць на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора ў паўднёва-заходняй частцы Латвіі, ля самага заходняга пункту краіны. Гандлёвы канал, які злучае Балтыйскае мора зь Лібаўскім возерам, падзяляе места на паўднёвую і паўночную часткі, альбо Старое места (лат. Vecliepāja) і Новае места (лат. Jaunliepāja) адпаведна. Цэнтар гораду знаходзіцца ў паўднёвай частцы, якая, хоць завецца старэйшай, болей разьвітая. Тут разьмешчаная большасьць адміністрацыйных і культурніцкіх установаў, а таксама месцы адпачынку.
На поўначы места даходзіць да каналу Кароста (лат. Karostas kanāls). Аднайменная мясьціна цяпер увайшла ў склад Лібава. Найбліжэйшае места — Гробіня — знаходзіцца за 10 км у кірунку Рыгі. Адлегласьці да іншых значных местаў: 110 км на поўнач да Клайпеды, 115 км на поўнач да Вэнтсьпілсу, 100 км на ўсход да Салдусу, 200 км на ўсход да Рыгі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лібава была заснаваная як гандлёвая калёнія на месцы курскага рыбацкага паселішча на рацэ Ліве ў 1253. У XV стагодзьдзі тут праходзіў гандлёвы шлях з Амстэрдаму ў Маскву, але да 1520 рака стала вельмі плыткай для мараходзтва, і разьвіцьцё Лівы спынілася.
У 1560 г. Готгард Кетлер аддаў Ліба́ў у арэнду прускаму герцагу Альбэрту за 50 000 гульдэнаў. Толькі ў 1609 па шлюбе Соф’і Гагенцолерн зь Вільгельмам Кетлерам тэрыторыя вярнулася Прускаму герцагству.
У 1625 г. горад атрымаў Маґдэбурскае права ад князя Фрыдрыха Кетлера Курляндзкага (пацьверджанае ў 1626 г. каралём Рэчы Паспалітае Жыгімонтам Вазам). У 1649 у «Historia Lettica» ўпершыню згаданая назва Ліепая.
У 1697—1703 быў прарыты канал да мора і збудаваны порт. У 1701, падчас Вялікай Паўночнай вайны, Ліепая была заваяваная Карлам XII, аднак у канцы вайны вярнулася пад уладу Рэчы Паспалітай. У 1710 ад эпідэміі чумы памерла амаль траціна жыхароў.
Разам з усёй Курляндыяй Ліепая трапляе ў 1795 годзе ў склад Расеі, дзе ўвайшла ў склад Курляндзкай губэрні.
У 1861—1868 быў рэалізаваны праект па рэканструкцыі Лібаўскага порту, пабудаваны маяк і хвалярэзы. У 1877—1882 выходзіла першая лібаўская латыскамоўная газэта. У 1871 адкрытая Лібава-Ковенская чыгунка, у 1876 — Лібава-Роменская. Места стала значным портам Расейскай імпэрыі, да 1900 року празь яго праходзіла 7% экспарту.
На загад Аляксандра III вакол Лібавы была збудаваная крэпасьць, а ў пачатку XX стагодзьдзя на паўночнай ускраіне разьмешчаная вайсковая база. Дзеля вайсковых мэтаў быў вырыты асобны порт. Тут пачала дзейнічаць першая ў Расеі трэніравальная каманда па кіраваньні падводнымі лодкамі. Усё гэта паўплывала на скачок колькасьці жыхароў, якая за 60 гадоў павялічылася ад 10 да 100 тысячаў чалавек.
У студзені 1915 Лібаву бамбілі нямецкія дырыжаблі. 7 траўня 1915 яна занятая кайзэраўскімі войскамі. Па вайне Латвія здабыла незалежнасьць, а Лібава на кароткі час стала сталіцай, калі пераходны ўрад Карліса Улманіса пакінуў Рыгу. З 1918 Лібава перайменаваная ў Ліепаю.
У 1940 Латвія была далучаная да складу СССР. У 1941 Ліепая стала адным зь першых местаў, захопленых з пачаткам апэрацыі «Барбароса». Нацысты разам з латыскімі калябарантамі зьнішчалі жыдоў, якіх жа вайны тут пражывала каля 7000. Да канца вайны дажылі ня больш за 30 зь іх. Большасьць будынкаў і прадпрыемствы былі разбураныя падчас вайны. 9 траўня 1945 Лібава акупаваная Чырвонай арміяй.
У паваенны час Лібава была закрытым горадам, на ўезд у яго патрабаваўся адмысловы дазвол. Тут дзейнічада марская база Балтыйскага флёту і склад ядзернае зброі. Колькасьць пэрсаналу вайскова-марской базы дасягала 26 000 чалавек, у 1967 усе камэрцыйныя рэйсы ў порт былі спыненыя.
У 1977 року Ліепая ўзнагароджаная ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі за гераічную абарону супраць нацысцкай Нямеччыны ў 1941. З хуткім ростам насельніцтва была заснаваныя 5 новых мікрараёнаў з стандартнымі панэльнымі жалезабэтоннымі павярховікамі.
Пасьля вяртаньня незалежнасьці Латвіі порт Лібавы быў адкрыты наноў, апошнія расейскія вайскоўцы зьехалі ў 1994 року.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад мае два порты, гандлёвы і вайсковы (Кароста). За савецкім часам Ліепая была важным вайскова-марскім апорным пунктам. Перад Другой сусьветнай вайной порт быў для гораду брамаю ў сьвет.
Сёньня частка Лібавы мае характар асаблівае эканамічнае зоны. Міжнародны аэрапорт Ліепая — адзін з трох міжнародных аэрапортаў Латвіі.
Асноўная прамысловасьць — сталевырабнік «Liepājas Metalurgs» і вытворчасьць бялізны.
Жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марыс Вэрпакоўскіс
- Янка Маўр (1883—1971) — беларускі пісьменьнік
- Гербэртс Цукурс — латыскі піянэр авіяцыі, нацыянальны герой Латвіі, нацысцкі ваенны злачынец
- The Hobos — музычны гурт
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны партал Ліепаі (рас.)
- Ліепайскія навіны (лат.)