Тры мушкетэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Тры мушкетэры»
Les Trois Mousquetaires
Dartagnan-musketeers.jpg
Жанр: раман
Аўтар: Аляксандар Дзюма
Мова арыгіналу: француская
Год напісаньня: 1844
Публікацыя: 1844
Наступны твор: Twenty Years After[d]

«Тры мушкетэры» (па-француску: Les Trois Mousquetaires) — раман Аляксандра Дзюма, напісаны ў 1844 годзе. Кніга прысьвечаная прыгодам юнага францускага шляхціча д’Артаньяна, які пакінуў сваю радзіму Гасконь, каб стаць мушкетэрам караля Францыі. Іншыя героі рамана й сябры мушкетэры: Атос, Партос і Араміс. Гісторыя д’Артаньяна працягваецца ў двух іншых раманах трылёгіі: «Праз дваццаць гадоў» і «Віконт дэ Бражэлён, або Праз дзесяць гадоў».

Гісторыя, пераказаная Дзюма, прысьвечаная прыгодам д’Артаньяна й ягоным сябрам у пэрыяд паміж 1625 і 1628 гадамі. У гэтыя гады яны былі ўключаныя ў прыгоды й інтрыгі паміж каралём Людовікам XIII, ягоным першым міністрам кардыналам Рышэльё, каралевай Ганнай Аўстрыйскай і ейным ангельскім палюбоўнікам лордам Бэкінггэмам.

Дзюма назваў свой раман «Атос, Партос і Араміс», але выдаўцу гэтая назва не спадабалася, гэтак на ягоную думку ў чытача магло скласьціся ўражаньне, што раман будзе распавядаць пра Старажытную Грэцыю. «Тры мушкетэры» былі надрукаваныя часткамі ў часопісе «Ле Сьекль» (Le Siècle) з сакавіка па ліпень 1844 году. Дзюма напісаў раман разам са сваім сталым суаўтарам Агюстам Маке, які, аднак, не фігураваў сярод аўтараў рамана празь фінансавыя меркаваньні, то бок творы Дзюма шанаваліся публікай значна больш.

Як адзначана ў прадмове аўтара, Дзюма абапіраўся пры напісаньні рамана на «Мэмуары д’Артаньяна», кнігу Гат’ена дэ Куртыля, напісаную ў 1700 годзе. Дзюма заняў асобнік гэтай кнігі на вечнае хаваньне ў публічнай бібліятэцы Марсэлю, пра што захаваўся запіс у фармуляры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]