Расьціслаў Зіновенка
Расьціслаў Зіновенка | ||
---|---|---|
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 1 лютага 2001[1] (23 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Лякаматыў Ворша | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2011 — цяпер |
Расьціслаў Зіновенка (нар. 2 лютага 2001 году) — беларускі хакеіст, брамнік аршанскага «Лякаматыву».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З маладых гадоў гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. А поруч з камандай Беларусь-U20, якая брала ўдзел у розыгрышах Экстралігі Б. У сьнежні 2019 году далучыўся да кітайскага клюбу ОРД-«Юніёр», які выступаў у расейскай Моладзевай хакейнай лізе[2]. Па сэзоне брамнік далучыўся да «Юнацтва»[3]. За менскі клюб першую гульню згуляў супраць «Лякаматыву». Гэты таварыскі матч ладзіўся у Воршы напрыканцы ліпеня 2020 году. 31 ліпеня згуляў у браме сталічнікаў у матчы супраць «Гомлю» на турніры памяці Дубко. У лістападзе быў выпраўлены ў арэнду ў «Лякаматыў», каб набрацца досьведу[4]. У студзені 2021 году быў адкліканы назад, дзе здолеў замацавацца ў браме дружыны. Аднак, улетку 2022 году сышоў у арэнду ў «Дынама-Маладэчна», а праз год далучыўся да «Магілёву» таксама на правах арэнду. Перад пачаткам сэзону 2024—2025 гадоў стаў брамнікам аршанскага «Лякаматыву»[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Юнацтва-Менск»:
- Чэмпіён Беларусі: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Rostislav Zinovenko // Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ^ «Сразу три хоккеиста „U20“ решили уехать в МХЛ». Беларускі хакей.
- ^ «Белорусский голкипер сменит МХЛ на минскую „Юность“». Беларускі хакей.
- ^ «Два хоккеиста „Юности“ официально перешли в „Локомотив“ из Орши». Беларускі хакей.
- ^ «Ростислав Зиновенко перешёл в оршанский „Локомотив“». Беларускі хакей.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на Elite Prospects.