Любейкі (Сямяціцкі павет)
| Любейкі лац. Lubiejki польск. Lubiejki | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Сямяціцкі |
| Гміна | Мілейчыцы |
| Першыя згадкі | 1676 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°34′18″ пн. ш. 23°02′03″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-332 |
| Нумарны знак | BSI |
| Любейкі на мапе Польшчы Любейкі | |
Любе́йкі (польск. Lubiejki, падляск. Lubiéjki[2]) — вёска ў Польшчы, каля ракі Нурчыку. Уваходзяць у склад гміны Мілейчыцы Сямяціцкага павету Падляскага ваяводзтва.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Любіка або Любека (Lubbiko, Liubbecha) — імя германскага паходжаньня[3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска і невялікі маёнтак Любейкі ўпершыню ўпамінаюцца ў 1676 годзе[2]. У міжваенны пэрыяд Любейкі належалі да гміны Куты Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 году, тут жыло 79 чалавек (74 каталікоў і 5 праваслаўных, акрамя 1 беларуса ўсе жыхары былі запісаныя палякамі)[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1905 год — 40 чалавек[6]
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці палякі-каталікі (парафія Маткі Боскай Балеснай у Асмоле[7]).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810062-0035300?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ а б Kondratiuk M. Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny. — Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. S. 114.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1021.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 20 (пол.) Праверана 5 ліпеня 2016 г.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 63.
- ^ OSMOLA – Parafia Matki Bożej Bolesnej (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 5 ліпеня 2016 г.
| ||||||||||