Перайсьці да зьместу

Навасёлкі (Сямятыцкі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навасёлкі
польск. Nowosiółki
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Noviosiołki
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Сямятыцкі
Гміна Мілейчыцы
Часавы пас
Каардынаты 52°32′26″ пн. ш. 23°11′01″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-332
Нумарны знак BSI
Навасёлкі на мапе Польшчы
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі

Навасё́лкі (па-польску: Nowosiółki, па-падляску: Novosiółki[2]) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы.

Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 693.

Крыж у вёсцы.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Божай Маці ў Рагачах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

У міжваенны пэрыяд Навасёлкі прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 14 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5].

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810062-0035352?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 140
  3. Kalendarz Prawosławny 2015, Warszawa: Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, 2014, s. 153
  4. MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.