Перайсьці да зьместу

Сабятына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сабятына
польск. Sobiatyno
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Sobjatyno
  • Былая назва: Сабятын
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Сямяціцкі
Гміна Мілейчыцы
Першыя згадкі 15 ст.
Часавы пас
Каардынаты 52°34′20″ пн. ш. 23°06′13″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-332
Нумарны знак BSI
Сабятына на мапе Польшчы
Сабятына
Сабятына
Сабятына

Сабяты́на (па-польску: Sobiatyno, па-падляску: Sobjatýno[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы.

Царква сьвятых Пятра і Паўла (1672 г.).

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Сасінах). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Вёска была заснаваная ў 15 ст. у межах вялікакняскіх маёмасьцяў у берасьцейскай зямлі зямлі. Была засяляная асаднікамі спад Берасьця[4]. У 1672 г. была пабудаваная на могілках драўляная царква ў гонар сьвятых Пятра і Паўла (была дадатковай царквой сасінскай уніяцкай парафіі). У 1805 г. парафія ў Сасінах была ліквідаваная і Сабятына было далучанае да мілейчыцкага прыходу. З 1901 г. Сабятына паноўна праходзіць да рэактываванай парафіі ў Сасінах[5]. У міжваенны пэрыяд Сабятына прыналежала да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 367 (350 праваслаўных, 15 габрэяў і 2 каталікоў; акрамя 9 жыдоў усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. Пасьля скасаваньня польскімі міжваеннамі ўладамі прыхода ў Сасінах, Сабятына паноўна было далучанае да праваслаўнага прыхода ў Мілейчыцах, пасьля Другой сусьветнай вайны парафіяльнай царквой ізноў стала сьвятыня ў Сасінах. Пасьля пажару царквы ў Сасінах Пятрпаўлаўская царква была парафіяльнай у 1947 -1954 гадах[5].

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810062-0035398?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 186, s. 162
  3. MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  4. Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 2, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 17 Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  5. 1 2 Unicka, ob. prawosławna cerkiew cmentarna pw. św. Apostołów Piotra i Pawła Zabytek.pl. Narodowy Instytut Dziedzictwa. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]