Перайсьці да зьместу

Баравікі (Сямяціцкі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баравікі
польск. Borowiki
Баравікі
Мясцовая назва: Borovyky
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мілейчыцы
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-332
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°30′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 52.5° пн. ш. 23.2° у. д. / 52.5; 23.2Каардынаты: 52°30′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 52.5° пн. ш. 23.2° у. д. / 52.5; 23.2
Баравікі на мапе Польшчы
Баравікі
Баравікі
Баравікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Баравікі́ (па-польску: Borowiki, па-падляску: Borovyký[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы.

Побач зь вёскаю праходзіць чыгуначны шлях СедльцыВаўкавыск, на якім знаходзіцца прыпынак Баравікі.

Чыгуначны прыпынак Баравікі.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Божай Маці ў Рагачах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

У міжваенны пэрыяд Баравікі прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 45 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5].

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810062-0035211?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 31
  3. ^ Kalendarz Prawosławny 2015, Warszawa: Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, 2014, s. 153
  4. ^ MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.