Перайсьці да зьместу

Лявошы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лявошы
польск. Lewosze
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Levoše
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Сямяціцкі
Гміна Мілейчыцы
Часавы пас
Каардынаты 52°29′53″ пн. ш. 23°13′06″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-332
Нумарны знак BSI
Лявошы на мапе Польшчы
Лявошы
Лявошы
Лявошы

Ляво́шы (па-польску: Lewosze, па-падляску: Levóšy[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы.

Крыж у вёсцы.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Божай Маці ў Рагачах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

У міжваенны пэрыяд Лявошы прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 28 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5].

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810062-0035292?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 113
  3. Kalendarz Prawosławny 2015, Warszawa: Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, 2014, s. 153
  4. MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.