Перайсьці да зьместу

Касьцюковічы (Польшча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Касьцюковічы
польск. Kościukowicze
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Kościukovičy
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Сямяціцкі
Гміна Мілейчыцы
Першыя згадкі пач. 16 ст.
Часавы пас
Каардынаты 52°34′19″ пн. ш. 23°04′35″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-332
Нумарны знак BSI
Касьцюковічы на мапе Польшчы
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Касьцюковічы

Касьцюко́вічы (па-польску: Kościukowicze, па-падляску: Kościukóvičy[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы. Разам з Клімковічамі і Ханькамі складае адміністрацыйна адну вёску.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьб. Барбары ў Мілейшыцах). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

На пачатку 16 ст. існаваў тут вадзяны млын, якім кіраваў млынар Касьцюк[1]. У міжваенны пэрыяд Касьцюковічы прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 54 жыхароў (50 праваслаўных, 4 габрэяў, усе пагалоўна былі запісаныя палякамі)[3].

  1. 1 2 Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 97
  2. MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.