Перайсьці да зьместу

Львоўскі сабор (1946)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Львоўскі сабор 1946 году»)
Манаграфія пра Львоўскі сабор. Выданьне прэзыдыюму сабору.

Льво́ўскі сабо́р 1946 ро́ку альбо Львоўскі псэўдасабо́р — сабор[1] (8—10 сакавіка 1946 року), не прызнаны Ватыканам[2], скліканы ў Львове паводле пляну КДБ СССР па ліквідацыі Украінскай грэка-каталіцкай царквы, ініцыятыўнаю групаю ў складзе трох сьвятароў: Гаўрыіла Кастэльніка, Міхаіла Мельніка, Антонія (Пяльвецкага) як прадстаўнікоў трох япархіяў Галіцкай мітраполіі: Львоўскай, Перамыскай і Станіславаўскай[3]. Паколькі ніводнага япіскапа УГКЦ на саборы не было, паводле кананічнага права Львоўскі «сабор» зьяўляўся толькі некананічным сходам. Менавіта таму як УГКЦ, так і ўся каталіцкая царква лічаць яго псэўдасаборам.

Паўстаньню ініцыятыўнай групы і скліканьню «сабору» папярэднічаў масавы фізычны і маральны тэрор органаў НКУС у 1944—1946 рр. над усімі герархамі грэка-каталіцкай царквы ў Галічыне на чале зь мітрапалітам Ёсіфам Сьляпым — і асуджэньне іх таемным судом у Кіеве ў сакавіку 1946 р. на доўгатэрміновае пазбаўленьне волі ці ссылку ў лягеры прымусовай працы.

Ініцыятыўная група аформілася 28 траўня 1945 року. На пасаду старшыні быў абраны айцец доктар Гаўрыіл Кастэльнік, якога органы НКДБ у красавіку 1945 року прызначылі адміністратарам Львоўскай архіяпархіі[4]. Таксама туды ўвайшлі вікары Перамыскай япархіі а. Міхаіл (Мельнік) і парах места Капычынцы Станіславаўскай япархіі а. Антоні (Пяльвецкі)[5].

Удзельнікі Ініцыятыўнай групы заклікалі ўкраінскае каталіцкае духавенства паводле прыкладу „палітычнага зьяднаньня Украіны з Расеяй» пераходзіць да зьяднаньня з РПЦ»[6]. Праз пэўны час Ініцыятыўная група атрымала дазвол кіраваць Царквою ў Галічыне як адзіны Царкоўны орган. А на пачатку 1946 року Кастэльнік зьвярнуўся да мясцовых уладаў па дазвол правесьці сабор з 8 па 10 сакавіка ў саборы сьвятога Юра[7]. 12 лютага патрыярх Алексі надаслаў Кастэльніку тэлеграму з дабраславеньнем на правядзеньне сабору ў Львове.

«Сабор», у якім узялі ўдзел 216 прадстаўнікоў мясцовага духавенства і дэлегацыя маскоўскай патрыярхіі, аднабакова[8] ўхваліў рашэньне пра ліквідацыю Берасьцейскай уніі 1596 р., то бок разрыву з Ватыканам і ўзьяднаньня з Расейскаю праваслаўнаю царквою.

Каталіцкая царква прызнала гэты сабор некананічным, грунтуючыся на тым, што ягонае скліканьне і ўхвалы парушылі царкоўныя каноны; яшчэ да сабору тры чальцы Ініцыятыўнай групы перайшлі ў праваслаўе. У духу пастановаў гэтага «сабору» адбылася паступовая ліквідацыя грэка-каталіцкай царквы ў Закарпацкай вобласьці Ўкраіны (1946—1949) і на Прэшаўшчыне (1950). Рашэньні Львоўскага псэўдасабору ліквідаваныя ў 1989—1990 роках, хоць пэўная частка насельніцтва Галічыны засталася ў праваслаўнай царкве (УПЦ КП, УАПЦ, УПЦ (МП)).

  1. ^ Звернення Синоду єпископів Києво-Галицького Верховного Архиєпископства з приводу 60-ї річниці Львівського псевдособору 1946 року
  2. ^ Лист Папи Бенедикта XVI до Верховного Архієпископа Київо-Галицького кардинала Любомира Гузара від 22 лютого 2006
  3. ^ Госархив СБ Украины: Ф. 65. — Дело С-9113. — Т. 26. — с.1-10. Оригинал. Машинопись.
  4. ^ Б. Боцюрків Українська Греко-Католицька Церква і Радянська держава (1939-1950). — С. 110.
  5. ^ М. Сергійчук. Ліквідація УГКЦ (1939-1946). Документи радянських органів державної безпеки. — Київ: 2006 Т. 1. — С. 754.
  6. ^ К. Панас Історія Української Церкви. — С. 104.
  7. ^ Історія релігії в Україні: Католицизм. — Київ: Світ знань, 2001. — Т. 4. — С. 461.
  8. ^ http://leksika.com.ua/12940324/ure/lvivskiy_tserkovniy_sobor_1946 УРЕ
  • Н. С. Рубльова. Львівський собор 1946 // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2009. — Т. 6 : Ла — Мі. — С. 365.
  • Н. С. Рубльова Львівський собор 1946 // Енциклопедія сучасної України : у 30 т. / ред. кол. І. М. Дзюба [та ін.]. — К.: НАН України, НТШ, Координаційне бюро енциклопедії сучасної України НАН України, 2003­—2016.
  • Собор Греко-Католицької Церкви 8—10 березня 1946 року // Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1976. — Т. 2, [т. 8] : Символізм — Технічні рослини. — С. 2928. — ISBN 5-7707-4049-3.
  • Діяння Собору Греко-католицької церкви у Львові 8–10 березня 1946 р. Видання Президії Собору. — Львів, 1946.
  • First victims of Communism (також італ. і нім. мовами). — Рим, 1953.
  • Galter A. Le communisme et l'Eglise catholique. — Париж, 1956.
  • Hrynioch I. Die Zerstörung der Ukrainisch-Katholischen Kirche. Ostkirchliche Studien, ч. 2. — Вюрцбурґ, 1963.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]