Леон (Нікарагуа)
Выгляд
| Леон гішп. León | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Нікарагуа | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дэпартамэнт | Леон | ||||
| Дата заснаваньня | 15 чэрвеня 1524 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 591,07 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 86 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 12°26′00″ пн. ш. 86°53′12″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 175 000 чал. (2005) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 21000 | ||||
| Леон на мапе Нікарагуа Леон | |||||
Леон (па-гішпанску: León) — горад у Нікарагуа, які месьціцца ў дэпартамэнце Леон. Зьяўляецца другім паводле колькасьці насельніцтва горадам у краіне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны ў 1524 годзе канкістадорам Франсыскам Эрнандэсам дэ Кордавам прыкладна за 20 міляў на ўсход ад сучаснага места. Горад быў пакінуты ў 1610 годзе паводле невядомых прычынаў. Руіны закінутага гораду вядомыя як «Леон-Віеха» і былі раскапаныя толькі ў 1960 годзе. У 2000 годзе, Леон-Віеха быў абвешчаны аб’ектам Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Калі Нікарагуа выйшла са Злучаных правінцыяў Цэнтральнай Амэрыкі ў 1839 годзе Леон стаў сталіцай новай дзяржавы. У 1858 годзе сталіца была перанесена ў Манагуа.