Алікантэ
| Алікантэ | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Валенсія | ||||
| Правінцыя | Алікантэ | ||||
| Дата заснаваньня | мерк. 231 да н. э.[1] | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Alacant[d] | Luis Barcala[d][2] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 201,27 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 3 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 38°20′43″ пн. ш. 0°28′59″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 334 329 чал. (2011) | ||||
| Афіцыйная мова | валенсійская гаворка[d][3][4] і гішпанская мова | ||||
| Этнахаронімы | alacantina[5], alacantí[6], alicantina[7], alicantino[7], alicantín[7], alicantina, alicantino, Alicantine[8], Alicantin[8] і alicantini | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 966 і 965 | ||||
| Паштовы індэкс | 03000–03016 | ||||
| Нумарны знак | A | ||||
| Сайт | alacant.es/ingles/ | ||||
| Алікантэ на мапе Гішпаніі Алікантэ | |||||
Алікантэ (па-гішпанску: Alicante; па-валенсійску: Alacant ) — горад і порт у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Валенсія. Насельніцтва гораду Алікантэ складае 334 329 чалавек, паводле ацэнак за 2011 год, зьяўляючыся, такім чынам, другім паводле велічыні горадам у супольнасьці[9]. З улікам бліжэйшых муніцыпалітэтаў, аглямэрацыя Алікантэ мае 462 281 жыхара.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыкладна 2500 гадоў таму на месцы сучаснага Алікантэ разьмяшчалася невялікая ібэрыйскае паселішча. Грэкі, якія прыйшлі ў гэтыя месцы, заснавалі тут горад гандлёвай калёніі-крэпасьці. Горад знаходзіўся пад уладай Картагену. Пазьней горад быў заваяваны рымлянамі, якія перайменавалі яго ў Люцэнтум (лац. Lucentum), што азначае «горад светлага зьзяньня». Археалягічныя раскопкі старажытнага ібэра-раманскага гораду на сёньняшні дзень зьяўляюцца аднымі з найбольш значных славутасьцяў Валенсіі. У VIII стагодзьдзі горад заваявалі маўры. Іхнае панаваньне вырабіла значны ўплыў на разьвіцьцё гораду.
У XVI стагодзьдзі Алікантэ быў вызвалены кастыльскім войскам, а праз 300 гадоў ён стаў важным гандлёвым портам Гішпаніі. У гэты пэрыяд эканамічнага ўздыму горад інтэнсіўна забудоўваўся й рэканструяваўся. Многія архітэктурныя помнікаў гэтага часу захаваліся і да нашых дзён. Выдатнае геаграфічнае становішча стала прычынай таго, што горад заўсёды падвяргаўся ціску з боку заваёўнікаў. Сёньня Алікантэ зьяўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў супольнасьці Валенсія.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]82,4% насельніцтва занятыя ў сфэры паслугаў, у першую чаргу — гандлю й турызму. Разьвітая банкаўская справа, адукацыя. 6,2% насельніцтва занятыя ў прамысловасьці. Аснова эканомікі — пляжны турызм, экспарт віна, аліўкавага алею, цытрусавых і садавіны, лёгкая прамысловасьць.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Argos (кат.): Portal d'informació, Portal de información
- ↑ Llei 4/1983, de 23 de novembre, d'Ús i Ensenyament del Valencià
- ↑ Ley 4/1983, de 23 de noviembre, de Uso y Enseñanza del Valenciano
- ↑ https://web.archive.org/web/20171122023547/http://www.avl.gva.es/documents/84900/91479/Denominaci%C3%B3+dels+municipis+valencians/8bc07bb2-7d03-42cb-a97a-2df9a8f66b65
- ↑ http://www.avl.gva.es/documents/84900/91479/Denominaci%C3%B3+dels+municipis+valencians/8bc07bb2-7d03-42cb-a97a-2df9a8f66b65
- 1 2 3 http://www.academiadelallingua.com/diccionariu/index.php?cod=2221
- 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ Instituto Nacional de Estadística. Municipal Register.