Перайсьці да зьместу

Кэстхэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кэстхэй
Населены пункт
Палац Фэштытычаў у Кэстхэі
Палац Фэштытычаў у Кэстхэі
Сьцяг Герб
Краіна Вугоршчына
Мэд’е Зала
Першыя згадкі 1247
Геаграфія
Плошча 75,98 км²
Часавы пас
Каардынаты 46°46′10″ пн. ш. 17°15′53″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 20 215 чал. (2014)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 83[1]
Паштовы індэкс 8360
Сайт Сайт (вуг.)
Кэстхэй на мапе Вугоршчыны
Кэстхэй
Кэстхэй
Кэстхэй

Кэ́стхэй (па-вугорску: Keszthely [ˈkɛsthɛj], па-нямецку: Kesthell) — горад на захадзе Вугоршчыны, у мэд’е Зале, разьмешчаны прыкладна за 190 км на паўднёвы захад ад Будапэшту, у паўднёва-заходняй частцы возера Балатон. Насельніцтва на 2014 год — 20 215 чалавек.

Упершыню горад згадваецца ў 1247 годзе, але рымскае паселішча існавала на гэтым месцы ўжо ў пачатку нашай эры. У 1386 годзе ў горадзе была пабудавана францішканская царква, якая захавалася да нашых дзён. У 1421 годзе Кэстхэй атрымаў гарадзкія прывілеі. У XVIII стагодзьдзі, пасьля выгнаньня турак, пачалося маштабнае будаўніцтва асабнякоў і цэркваў, пераважна ў стылі барока. У 1745 годзе быў пабудаваны палац Фэштытычаў, які стаў цяпер галоўнай славутасьцю гораду.

  • Палац Фэштытычаў (1745 год) — адна з найбуйнейшых вугорскіх сядзібаў з паркам
  • Ратуша (XVIII стагодзьдзе)
  • Калёна Сьвятой Тройцы (1770 год)
  • Царква францішканаў (1386 год; неаднаразова перабудоўвалася)
  • Музэй Геаргікон (распавядае пра гісторыю сельскай гаспадаркі Вугоршчыны)
  • Музэй возера Балатон

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Кэстхэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. http://www.ksh.hu/apps/hntr.telepules?p_lang=HU&p_id=18421