Перайсьці да зьместу

Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт»)

Уніяцкія (грэка-каталіцкія) мітрапаліты (Вярхоўныя архібіскупы) Кіеўскія, Галіцкія і ўсяе Русі — зьверхнікі Ўніяцкай (грэка-каталіцкай) Царквы ў Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі ў 1596—1839 гадах. Пасьля свайго абраньня зацьвярджаліся Папам Рымскім.

Катэдра ўніяцкага Кіеўскага мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысьценскім саборы[1].

Сёньняшняя афіцыйная навука лічыць, што Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты на працягу двох стагодзьдзяў не мелі сэнатарскіх годнасьцей у Рэчы Паспалітай і ўпершыню тытул сэнатара займеў толькі Тэадосі Растоцкі ў 1790 г. Аднак, гэта зьняпраўджваецца зьвесткамі дакумэнтаў. Гэтак, судовы вырак у справе мітрапаліта Календы 1672 г. наўпрост кажа, што мітрапаліт "яко сенаторъ до боку панъского для обърады добра речы посполитой на блиско наступуючы соймъ до Варшавы поспешать муситъ"[2]. Вырак Літоўскага Трыбунала 1677 г. паведамляе, што поўнае зраўнаньне правоў уніяцкіх мітрапалітаў з правамі рымска-каталіцкіх біскупаў адбылося між 1623 і 1632 гг. ("...документовъ, декретовъ и привилеев ... которыми особа его милости ксендза метрополиты зъ особами ихъ милостей ксенжи бискупов костела Римского во всемъ поровнана есть")[3].

Выява / герб Імя Гады служэньня Гады жыцьця Камэнтар
1 Міхал Рагоза 1596—1599 1540—1599 у 1589—1596 праваслаўны мітрапаліт Кіеўскі
2 Іпаці Пацей 1599—1613 1541—1613 ад 1593 біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі
3 Язэп Руцкі 1613—1637 1574—1637 дагэтуль біскуп Галіцкі
4 Рафал Корсак 1637—1640 1595—1640 дагэтуль біскуп Галіцкі, а таксама біскуп Тураўскі і Пінскі
5 Антон Сялява 1641—1655 1583—1655 ад 1624 архібіскуп Полацкі
6 Гаўрыла Календа 1665—1674 1606—1674 ад 1655 адміністратар мітраполіі і архібіскуп Полацкі
7 Кіпрыян Жахоўскі 1674—1693 1635—1693 ад 1674 архібіскуп Полацкі
8 Леў Шлюбіч-Заленскі 1694—1708 1638—1708 ад 1679 біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі
9 Юры Віньніцкі 1708—1713 1660—1713 адміністратар ад 1708, біскуп Перамышльскі ад 1700
10 Леў Кішка 1714—1728 1668—1728 ад 1711 біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі
11 Атанас Шаптыцкі 1729—1745 1685—1745 ад 1715 біскуп Галіцкі, Львоўскі і Камянецкі
12 Флярыян Грабніцкі 1745—1762 1684—1762 ад 1719 архібіскуп Полацкі
13 Фэліцыян Піліп Валадковіч 1762—1778 1697—1778 ад 1756 біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі
14 Леў Шаптыцкі 1778—1779 1717—1779 ад 1749 біскуп Галіцкі, Львоўскі і Камянецкі
15 Ясон Смагаржэўскі 1780—1788 1714—1788 ад 1762 архібіскуп Полацкі
16 Тэадосі Растоцкі 1788—1805 1725—1805 фактычна да 1795
17 Іраклі Лісоўскі 1806—1809 1734—1809 фактычна ад 1795, не зацьверджаны Папам Рымскім, архібіскуп Полацкі ад 1784
18 Рыгор Кахановіч 1809—1814 1750—1814 ад 1807 біскуп Луцкі і Астроскі
19 Язафат Булгак 1817—1838 1758—1838 ад 1798 біскуп Берасьцейскі, ад 1828 Літоўскі, ад 1833 Беларускі (архібіскуп Полацкі)
  1. ^ Кіеўская грэка-каталіцкая мітраполія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 91.
  2. ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. Т. 20. Вильна, 1893. с. 438.
  3. ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. Т. 15. Вильна, 1888. с. 355.