Гаўрыла Календа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаўрыла Календа
Гаўрыла Календа
Гаўрыла Календа

Герб «Бэлты»
VI арцыбіскуп полацкі
1655 — 1674
ПапярэднікАнтон Сялява
НаступнікКіпрыян Жахоўскі
VI мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі
1665 — 1674
ПапярэднікАнтон Сялява
НаступнікКіпрыян Жахоўскі
VI протаархімандрыт Ордэна базылянаў сьвятога Язафата
1666 — 1674
ПапярэднікЯкуб Суша
НаступнікПахом Агілевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1606
Памёр 18 лістапада 1674
Пахаваны
Род Календы
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Гаўрыла Календа[а 1] (каля 1606, Вільня — 18 лістапада 1674) — царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Уніяцкі арцыбіскуп полацкі1655), адміністратар Кіеўскай мітраполіі (16551665), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі1665), протаархімандрыт Ордэна базылянаў сьвятога Язафата1666), архімандрыт супрасьльскі, беразьвецкі, ляшчынскі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3ь беларускага[1] шляхецкага роду гербу «Бэлты». У 1626 уступіў у ордэн базылянаў. Навучаўся ў калегіюмах Брунсбэргу (цяпер места Бранева, Польшча; 16271630), Вены і Рыму (16331639).

Ад 1633 сьвятар. У 16421655 пры мітрапаліце Антоне Сяляве, ад 1653 каад’ютар (памочнік-намесьнік) арцыбіскупа полацкага, потым арцыбіскуп.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667), калі на акупаванай маскавітамі і казакамі тэрыторыі ўніяцкія цэрквы скасоўваліся, а на заходніх землях Вялікага Княства Літоўскага рымска-каталіцкія біскупы імкнуліся падпарадкаваць грэка-каталікоў сваёй уладзе, ва ўмовах няпэўнасьці Папа Рымскі Аляксандар VII не зацьвярджаў Г. Календу мітрапалітам.

Да 1660, ратуючыся ад маскоўскіх і швэдзкіх войскаў, вандраваў па местах Літвы. У 2-й палове 1660-х пералом у настроях шляхты на карысьць Уніі і асабістыя намаганьні Г. Календы паспрыялі ягонаму зацьвярджэньню мітрапалітам і выданьню ў 16671668 каралём і вялікім князем, а таксама соймам пастановаў, якія аднаўлялі правы грэка-каталіцкай герархіі і гарантавалі перадачу ім незанятых праваслаўных япархіяў.

Дамогся вяртаньня царкоўнай маёмасьці, страчанай у часе вайны, склаў з Рымска-Каталіцкай царквой пагадненьне пра забарону лацінскім ксяндзам браць дзесяціну з уніятаў. У 1660-я вывеў з падпарадкаваньня базылянаў шэраг манастыроў і зрабіў іх архімандрыямі, перадаўшы япіскапам. У 1661 на Супрасьльскай капітуле спрабаваў абвясьціць сябе протаархімандрытам ордэна базылянаў, што аднак скасаваў Папа Рымскі Аляксандар VII. У 1666 на Берасьцейскім капітуле для захаваньня ўнутрыцаркоўнага спакою зноў абіраўся протаархімандрытам базылянаў. Падтрымка ім у гэты пэрыяд ордэна і перадача яму архімандрыяў выклікала канфлікт зь біскупамі. Спробы Г. Календы адлучыць нязгодных архірэяў ад Царквы і ўсталяваць неабмежаваную ўладу спыніліся празь ціск папства.

У канцы жыцьця двойчы (1671, 1672) зьвяртаўся да новаабранага Папы Рымскага Клімэнта X датычна справы павышэньня статусу шанаваньня блаславёнага Язафата Кунцэвіча[2]. Пахавалі мітрапаліта ў Полацку.

Папярэднік
Антон Сялява
Арцыбіскуп полацкі
16551674
Наступнік
Кіпрыян Жахоўскі
Папярэднік
Антон Сялява
Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі
16651674
Наступнік
Кіпрыян Жахоўскі
Папярэднік
Якуб Суша
Протаархімандрыт Ордэна базылянаў сьвятога Язафата
16661674
Наступнік
Пахом Агілевіч

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іншая форма імя: Габрыэль Календа (польск. Gabriel Kolenda)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]