Уладзімерскія і берасьцейскія ўніяцкія біскупы
Уладзімерскія і Берасьцейскія ўніяцкія біскупы — біскупы Ўніяцкай Царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Каралеўства Польскага ў час існаваньня Рэчы Паспалітай, а пасьля Расейскае імпэрыі, зьверхнікі Уладзімерскай і Берасьцейскай уніяцкай япархіі.
Катэдры ўніяцкіх біскупаў Ўладзімерскіх і Берасьцейскіх знаходзіліся ў царкве Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі(uk) ва Ўладзімеры-Валынскім і царкве сьвятога Мікалая ў Берасьці.
Уладзімерскімі і берасьцейскімі ўніяцкімі біскупамі былі:
- Іпаці Пацей (праваслаўны япіскап 1591 — 1596, пасьля ўніяцкі — 18.7.1613)
- Яўхім Марахоўскі(pl) (1613 — 1631)
- Язэп Велямін-Руцкі (адміністратар 1631 — 1632)
- Язэп Макасей-Бакавецкі(pl) (26.1.1632 — 1654)
- Ян Міхал Адам Пацей (7.1655 — 15.9.1666)
- Бэнэдыкт Глінскі (23.10.1666 — 1678)
- Леў Шлюбіч-Заленскі (1679 — 21.7.1708)
- Юры Габрыэль Віньніцкі(pl) (адміністратар 1708 — 1711)
- Леў Кішка (1711 — 19.11.1728)
- Карнэлі Стаўпавіцкі-Лябецкі(pl) (12.8.1729 — 22.1.1730)
- Тэадосі Тэафіл Гадэбскі(pl) (1730 — 12.9.1756)
- Фэліцыян Піліп Валадковіч (1758 — 13.2.1778)
- Адам Антанін Струс-Младоўскі(pl) (2.1778 — 12.7.1778, з 1.9.1764 — каад’ютар, з 28.8.1768 — адміністратар апостальскі)
- Сымяон Млоцкі(pl) (19.9.1779 — 6.9.1795)
- Арсень Галаўнеўскі (каад’ютар берасьцейскі (26.04.1791 — 6.9.1795)
Уладзімерская і берасьцейская япархія была ліквідавана ўказам расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ у 1795. Указам Паўла І ад 28 красавіка 1797 узноўлена і булай папы Пія VI «Maximus undique» ад 17 лістапада 1798 пацьверджана як берасьцейская япархія.
Берасьцейскімі ўніяцкімі біскупамі былі:
- Арсень Галаўнеўскі (наменаваны біскупам 28.04.1797 — 8.05.1798, кароткі час перад сьмерцю, незацьверджаны папам)
- Язафат Булгак (1798 — 1828)
- Адрыян Бутрымовіч (берасьцейскі дапаможны біскуп 1798 — 1802)
- Лявон Людвік Явароўскі(pl) (у 1805 — 1809 намінаваны на супрасьлеўскага ўніяцкага біскупа, але пасьля далучэньня Беласточчыны да Расейскае імперыі і ліквідаваньня супрасьлеўскай уніяцкай япархіі 14 лютага 1809 прызначаны берасьцейскім дапаможным біскупам, а 27 студзеня 1811 адбылася яго ардынацыя на біскупа-суфрагана берасьцейскага).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.