Перайсьці да зьместу

Банская Быстрыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Баньска Быстрыца»)
Банская Быстрыца
славац. Banská Bystrica
Плошча Славацкага паўстаньня
Плошча Славацкага паўстаньня
Герб Банскай Быстрыцы Сьцяг Банскай Быстрыцы
Першыя згадкі: 1255
Краіна: Славаччына
Край: Банскабыстрыцкі
Раён: Банска Быстрыца
Прэзыдэнт места: Ян Носка
Плошча: 103,38 км²
Вышыня: 362 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 78 484 чал.
шчыльнасьць: 759,18 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421-48
Паштовы індэкс: 97401
NUTS: 508438
Нумарны знак: BB
Геаграфічныя каардынаты: 48°44′7″ пн. ш. 19°8′43″ у. д. / 48.73528° пн. ш. 19.14528° у. д. / 48.73528; 19.14528Каардынаты: 48°44′7″ пн. ш. 19°8′43″ у. д. / 48.73528° пн. ш. 19.14528° у. д. / 48.73528; 19.14528
Банская Быстрыца на мапе Славаччыны
Банская Быстрыца
Банская Быстрыца
Банская Быстрыца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.banskabystrica.sk/

Аўдыё Ба́нская Бы́стрыца , Банска Бістрыца (па-славацку: Аўдыё Banská Bystrica , па-нямецку: Neusohl, па-вугорску: Besztercebánya) — горад у цэнтральнай частцы Славаччыне, адміністрацыйны цэнтар Банскабыстрыцкага краю. Месьціца на рацэ Грон у Татрах. Насельніцтва 78 484 чалавекі (на 31 сьнежня 2017 году).

У горадзе знаходзіцца Ўнівэрсытэт Мацея Бэла.

Першапачаткова Банска-Быстрыца была невялічкай славацкай вёскай. У XIII-м стагодзьдзі сюды перасялілася некалькі дзясяткаў сем'яў нямецкіх каляністаў. У 1255 годзе вугорскі кароль Бэла IV надаў паселішчу гарадзкія прывілеі. У сярэднявеччы Банска-Быстрыца была важным прамысловым і гандлёвым цэнтрам Каралеўства Вугоршчыны.

У жніўні 1944 году горад стаў цэнтрам Славацкага нацыянальнага паўстаньня супраць нямецкіх акупантаў. У Банска-Быстрыцы быў штаб паўстаньня, якое, аднак, было задушана фашыстоўцамі і заставалася пад імі да прыходу 25 сакавіка 1945 году савецкіх войскаў.

У 2017 годзе Супольнасьць пратэстанцкіх цэркваў у Эўропе надала Банска-Быстрыцы ганаровы тытул Эўрапейскага гораду Рэфармацыі[1].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Банская Быстрыца мае некалькі патрнэрскіх і сяброўскіх местаў у сьвеце[2]:

  1. ^ Bekenntnis im Gebirge (ням.)
  2. ^ Banská Bystrica. Sister cities — Twin towns (анг.) Афіцыйная бачына Банскай Быстрыцы Праверана 9 траўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]