Перайсьці да зьместу

Славацкія эўра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пачатковы набор славацкіх манэтаў эўра

Славацкія эўра — наборы манэтаў эўра з нацыянальным дызайнам, якія б’юцца на Крэмніцкай мынцы.

Нацыянальны бок можа быць выкананы ў трох розных дызайнах. На манэтах драбнейшага наміналу выяўленая гара Крывань, на сярэдніх манэтах выяўлены Браціслаўскі замак, на манэтах у 1 і 2 эўра выяўлены герб Славаччыны. Нацыянальны бок кожнае манэты таксама ўтрымлівае 12 зорак, што сымбалізуюць Эўрапейскую раду, назву краіны і год выпуску.

Увядзеньне эўра

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2005 року быў праведзены афіцыйны грамадзкі конкурс на лепшы дызайн славацкіх манэтаў эўра. 21 лістапада 2005 былі абвешчаныя вынікі конкурсу; самым папулярным дызайнам быў прызнаны герб Славаччыны[1][2]. Пасьля гэтага Славаччына пачала праводзіць эканамічныя рэформы, неабходныя для пераходу на эўра.

На іх правядзеньне пайшло тры гады. Урэшце 1 красавіка 2008 НБС прадставіў свой плян па вывадзе з абарачэньня і зьнішчэньні кронаў[3]. 3 чэрвеня 2008 року міністры фінансаў Эўрапейскага Зьвязу далі «зялёнае сьвятло» на далучэньне Славаччыны да эўразоны ў 2009 року.

8 ліпеня 2008 Эўрапейскі Зьвяз даслаў Славаччыне фармальнае запрашэньне і ўсталяваў афіцыйны курс абмену грошай — 30,126 кронаў за эўра[4][5][6][7][8].

19 жніўня 2008 па замове Нацбанку славацкія эўра пачалі біцца на мынцы ў Крэмніцы.

Манэты эўра Славаччыны — нацыянальны бок
0,01 € 0,02 € 0,05 €
0,10 € 0,20 € 0,50 €
1 € 2 € Па краі двухэўравае манэты
2 € (2009) 2 € (2009) 2 € (2011)
  1. «Statement from the 57th Meeting of the Bank Board of the NBS». (анг.) Нацыянальны банк Славаччыны, 20 сьнежня 2005]
  2. Martina Jurinová Public decide on motif for euro coins (анг.). The Slovak Spectator.
  3. NBS Preparing to Withdraw and Destroy Koruna Notes and Coins (анг.)
  4. Slovak euro exchange rate is set (анг.). BBC (8 ліпеня 2008). Праверана 9 ліпеня 2008 г.
  5. EU grants final approval for Slovakia to adopt the euro, conversion rate set at central parity (анг.). Hungary Online Financial Journal. Праверана 9 ліпеня 2008 г.
  6. Commission welcomes Council approval of Slovakia's euro adoption (анг.). welcomeeurope.com. Праверана 9 ліпеня 2008 г.
  7. Slovakia to Adopt Euro with Conversion Rate 30.126 SKK/EUR (анг.). Slovakia Today. Праверана 15 ліпеня 2008 г.
  8. Slovakia gets final EU greenlight to adopt euro (анг.). Macau Daily Times. Праверана 15 ліпеня 2007 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Славацкія эўрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў