Перайсьці да зьместу

Крэмніцкія Бані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крэмніцкія Бані
славац. Kremnické Bane
Геаграфічны цэнтар Эўропы ля Крэмніцкіх Баняў
Геаграфічны цэнтар Эўропы ля Крэмніцкіх Баняў
Сьцяг Крэмніцкіх Баняў
Першыя згадкі: 1361
Краіна: Славаччына
Край: Банскабыстрыцкі
Раён: Ж’яр над Гронам
Рэгіён: Погранье
Староста: Юрай Возар
Плошча: 7,741 км²
Вышыня: 784 м н. у. м.
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 268 чал.
шчыльнасьць: 34,62 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421-45
Паштовы індэкс: 967 01 (Крэмніца 1)
NUTS: 516988
Нумарны знак: ZH
Геаграфічныя каардынаты: 48°44′10″ пн. ш. 18°54′24″ у. д. / 48.73611° пн. ш. 18.90667° у. д. / 48.73611; 18.90667Каардынаты: 48°44′10″ пн. ш. 18°54′24″ у. д. / 48.73611° пн. ш. 18.90667° у. д. / 48.73611; 18.90667
Крэмніцкія Бані на мапе Славаччыны
Крэмніцкія Бані
Крэмніцкія Бані
Крэмніцкія Бані
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.obeckremnickebane.sk/

Крэ́мніцкія Ба́ні (па-славацку: Kremnické Bane) — вёска ў раёне Ж’яр над Гронам Банскабыстрыцкага краю Славаччыны, разьмешчаная ў цэнтральнай частцы Крэмніцкіх гораў. Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад Крэмніцы, непадалёк ад славацкага «геаграфічнага цэнтру Эўропы».

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датаваныя 1361 року. Шахтарскае паселішча заснавалі нямецкія калянізатары, каб здабываць у Крэмніцкіх гарах золата ды іншыя каштоўныя мэталы.

У розныя часы вёска мела розныя назвы: Ёганэсбэрг, Пяргі. Да канца Другой сусьветнай вайны тут пераважала нямецкае насельніцтва, большасьць якога была высланая ў Нямеччыну паводле Бэнэшавых дэкрэтаў.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыма-каталіцкі касьцёл(sk) сьв. Яна Хрысьціцеля (1300) і капліца нараджэньня Панны Марыі (1908).

Над вёскаю знаходзіцца сымбалічны цэнтар Эўропы.