Ян Колар
Ян Колар | |
Ján Kollár | |
Род дзейнасьці | палітык, паэт, этнограф, філёзаф і лютэранскі сьвятар |
---|---|
Дата нараджэньня | 29 ліпеня 1793 |
Месца нараджэньня | Мошаўцэ |
Дата сьмерці | 24 студзеня 1852 |
Месца сьмерці | Вена |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, мовазнавец, паэт, філёзаф, пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, археоляг, палітык, фальклярыст, настаўнік, зьбіральнік народных сьпеваў, прапаведнік, гісторык, славіст |
Навуковая сфэра | славістыка[d][2], літаратура[2], багаслоўе[2], філялёгія[2] і гістарыяграфія[2] |
Месца працы | |
Псэўданімы | Čechobratr Protištúrsky[2] і Čechobratr Protištúrský[2] |
Сябра ў | Таварыства сэрбскай пісьменнасьці[d] і Кракаўскае навуковае таварыства[d][3] |
Подпіс | |
Ян Колар (па-славацку: Ján Kollár; 29 ліпеня 1793, Мошаўцэ — 24 студзеня 1852, Вена) — славацкі палітык, паэт, этнограф, філёзаф і лютэранскі сьвятар.
Навучаўся ў гімназіі ў Крэмінцы, Банскай Быстрыцы. У 1812—1815 у лютэранскім ліцэі ў Браціславе. У 1817—1819 вывучае тэалёгію ў Енскім унівэрсытэце. У 1819—1849 быў сьвятаром у Пэшці, падчас рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Вугоршчыне служыў сакратаром пры двары аўстрыйскага імпэратара. У 1849 годзе, у якасьці падзякі славакам, якія бралі ўдзел у рэвалюцыі на баку аўстрыйцаў, прызначаны прафэсарам Відзенскага ўнівэрсытэту. Колар быў адным з ідэолягаў славацкага нацыянальнага адраджэньня, які, аднак, прытрымліваўся поглядаў неабходнасьці выкарыстаньня славакамі чэскай мовы, што пазьней выклікала канфлікт зь Людавітам Штурам, які прапагандаваў славацкую мову.
Астатнія гады жыцьця, пачынаючы з 1849 г., Колар правёў у Вене, дзе ўзначальваў ва ўнівэрсытэце катэдру славянскай археалёгіі. Памёр Колар 24 студзеня 1852 у Вене.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян Колар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
- ^ а б в г д е ё Kollár, Ján // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kollar-jan/