Эмэлек Гуаякіль
Выгляд
Эмэлек | |
Поўная назва | Club Sport Emelec |
---|---|
Заснаваны | 28 красавіка 1929 |
Горад | Гуаякіль, Эквадор |
Стадыён |
Джордж Кэпўэл Умяшчальнасьць: 24 500 |
Чэмпіянат | Сэрыя А |
· 2023 | 11 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Эмэлек» (па-гішпанску: Emelec) — эквадорскі футбольны клюб з гораду Гуаякіль. Адзін з найбольш тытулаваных клюбаў краіны. «Эмэлек» быў заснаваны ў 1929 годзе Джорджам Кэпўэлам, амэрыканскім бізнэсоўцам, уладальнікам Электрычнай кампаніі Эквадору (гішп. Empresa Eléctrica del Ecuador). Паводле первых літараў назвы гэтай кампаніі і быў названы спартовы клюб. Хатні стадыён клюбу мае імя заснавальніка каманды. Найбольшае супрацьстаяньне «Эмэлек» мае з гуаякільскай «Барсэлёнай».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Эквадору: 14
- 1957, 1961, 1965, 1972, 1979, 1988, 1993, 1994, 2001, 2002
- 2013, 2014, 2015, 2017