Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Жыровічы)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Крыжаўзьвіжанская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Жыровічы |
| Каардынаты | 53°00′54″ пн. ш. 25°20′50″ з. д.HGЯO |
| Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | ракако |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Жыровічах. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы комплексу Прачысьценскага манастыра, на ўзвышшы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную Крыжаўзьвіжанскую царкву Жыровіцкага манастыра збудавалі ў 1769 годзе як сымбаль Галготы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За савецкім часам царква, як і манастыр, не зачынялася.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-зальная базыліка, з званіцай над уваходам, без вылучэньня апсыды ў самастойны аб’ём. Галоўны паўночна-заходні фасад вызначаецца стройнасьцю і лёгкасьцю 3-яруснай кампазыцыі. Плаўны пераход ярусаў забясьпечваецца бакавымі валютамі. Трэці ярус — 4-гранная вежачка зь фігурным купалам-баняй. Падобная меншага памеру вежачка ўпрыгожвае алтарную частку.
Унутры царква перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках і асьвятляецца бакавымі лучковымі вежачкамі. Над уваходам на 3-пралётнай лучковай аркадзе хоры з плаўна хвалістай лініяй парапэта. Шматпрыступкавыя (28 прыступак) аднамаршавыя сходы займаюць палову будынка. Раней яны мелі ілюзорны працяг на пэрспэктыўнай фрэскавай сюжэтнай размалёўцы алтарнай сьцяны, што пашырала прастору інтэр’еру[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- Н. Орда, 14 сакавіка 1865 г.
- Н. Орда, 8 верасьня 1876 г.
- 1879 г.
- 1890 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- XIX ст.
- 1916 г.
- 1915—1918 гг.
- 1910—1930 гг.
- А. Віслоцкі, 1923 г.
- 1927 г.
- 1929 г.
- 1941 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Фрагмэнт
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Жыровіцкі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 216.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 411Г000537 |
| |||||||||||||