Крывіцкі сельсавет (Мядзельскі раён)
| Крывіцкі сельсавет лац. Kryvicki sielsaviet | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Крывічы |
| Дата ўтварэньня | 30 кастрычніка 2009 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Паштовыя індэксы | 222376 |
| | |
Крыві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Крывічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Крывічы. З 20 верасьня 1944 года ў складзе Маладэчанскай вобласьці. 28 чэрвеня 1958 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Крывіцкага пассавету.
З 20 студзеня 1960 году пассавет у складзе Менскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Мядзельскага раёну. 27 сьнежня 1962 году ў склад Касьцяневіцкага сельсавету Вялейскага раёну перададзены 4 населеныя пункты (Лоцевічы, Навасёлкі, Субачы і Цярэшкі)[3]. 8 чэрвеня 1963 году да пассавету далучана тэрыторыя скасаванага Сіўцаўскага сельсавету[4].
30 кастрычніка 2009 году Крывіцкі пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет, якому перададзеныя ўсе населеныя пункты — Васілеўшчына, Вераб’і, Грыбкі, Дубаносы, Завугольле, Залесьсе, Капусьцічы, Кулікова, Маставікі, Навасёлкі, Папоўка, Пузыры — скасаванага Пузыроўскага сельсавету[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва пассавету паводле перапісу 2009 году (13 населеных пунктаў без Крывічаў) — 559 чалавек[6], зь іх 97,1% — беларусы, 1,6% — расейцы[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2025.
- ↑ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сьнежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Пастанова выканкому Менскага абласнога (сельскага) Савету дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
- ↑ Колькасьць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году