Перайсьці да зьместу

Краснае Селішча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Краснае Селішча
трансьліт. Krasnaje Sielišča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Сельсавет: Зябраўскі
Насельніцтва: 96 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 232
Паштовы індэкс: 247022
СААТА: 3210836041
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°18′42″ пн. ш. 31°11′41″ у. д. / 52.31167° пн. ш. 31.19472° у. д. / 52.31167; 31.19472Каардынаты: 52°18′42″ пн. ш. 31°11′41″ у. д. / 52.31167° пн. ш. 31.19472° у. д. / 52.31167; 31.19472
Краснае Селішча на мапе Беларусі ±
Краснае Селішча
Краснае Селішча
Краснае Селішча
Краснае Селішча
Краснае Селішча
Краснае Селішча

Кра́снае Се́лішча[2]пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Краснае Селішча ўваходзіць у склад Зябраўскага сельсавету.

Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Гомелю і за 1 км ад чыгуначнай станцыі Зябраўка на лініі ГомельЦерахоўка, каля аўтадарогі ЗябраўкаГомель.

Заснаваная напачатку XX ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. З 1926 року ў складзе Зябраўскага сельсавету Насовіцкага раёну Гомельскай акругі.

У складзе экспэрымэнтальнай базы «Гомельская» з цэнтрам у вёсцы Клімаўка.

  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 51 двор, 67 жыхароў; 1959 год — 303 жыхары (паводле перапісу); 1999 год — 109 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 56 двароў, 105 жыхароў; 2009 год — 96 жыхароў[1]

У 2004 годзе ў пасёлку было 56 жылых хат. Плянаваньне складаецца зь дзьвюх просталінейных вуліцаў. Забудова двухбаковая. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

  1. ^ а б Перапіс 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 122