Граза
Выгляд
Граза | |
трансьліт. Hraza | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Гомельскі |
Сельсавет: | Зябраўскі |
Насельніцтва: | 13 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 232 |
Паштовы індэкс: | 247022 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°18′58″ пн. ш. 31°14′22″ у. д. / 52.31611° пн. ш. 31.23944° у. д.Каардынаты: 52°18′58″ пн. ш. 31°14′22″ у. д. / 52.31611° пн. ш. 31.23944° у. д. |
± Граза |
Граза́[2] — пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Граза ўваходзіць у склад Зябраўскага сельсавету. Насельніцтва на 2009 год — 13 чалавек[1].
Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Гомелю і за 2 км ад чыгуначнай станцыі Зябраўка на лініі Гомель — Церахоўка, каля аўтадарогі Зябраўка — Гомель.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваная напачатку XX ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 року ў пасёлку створанае аддзяленьне сувязі, у складзе Лагойскага сельсавету Насовіцкага раёну Гомельскай акругі.
У 1959 року ў складзе элітнай насеннай гаспадаркі «Гомельская» з цэнтрам у вёсцы Клімаўка.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1926 год — 55 двароў, 257 жыхароў; 1926 год — 219 жыхароў (паводле перапісу); 1999 год — 36 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 19 двароў, 25 жыхароў; 2009 год — 13 жыхароў[1]
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004 годзе ў пасёлку было 19 жылых хат. Плянаваньне складаецца зь дзьвюх кароткіх, шырынёвых вуліцаў. Забудова двухбаковая. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Перапіс 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 121
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.