Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Сапоцкін)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сапоцкін |
Каардынаты | 53°49′48.35″ пн. ш. 23°38′44.7″ у. д. / 53.8300972° пн. ш. 23.64575° у. д.Каардынаты: 53°49′48.35″ пн. ш. 23°38′44.7″ у. д. / 53.8300972° пн. ш. 23.64575° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Сапоцкіне. Знаходзіцца ў заходняй частцы мястэчка, у прадмесьці Тэаліне пад адрасам вуліца Тэалінская, 41. Дзейнічае. Твор архітэктуры барока і эклектыкі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы драўляны касьцёл ў Сапоцкіне як філію парафіі ў Гожы фундаваў ў 1612 годзе Ян Валовіч. 27 красавіка 1789 году ўтварылася асобная парафія ў Сапоцкіне, тады ж замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сапоцкін апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 году — у складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 22 лютага 1879 году маскоўскі гаспадар Мікалай II гвалтоўна зачыніў касьцёл, які ў 1890 годзе перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Улады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. У 1935—1939 гадох праводзілася рэканструкцыя будынка касьцёла. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры барокау і эклектыкі. Гэта манумэнтальная 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам. Роўніца галоўнага фасада падзяляецца прафіляванымі карнізам на 4 ярусы і вылучаецца ў цэнтральнай частцы роўным портыкам з трыкутным франтонам і паўкруглым шчытом над ім. З бакоў фасада ўзвышаюцца чацьверыковыя ярусы званіцаў зь фігурнымі купаламі і зашклёнымі ліхтарамі над імі. Архітэктура засноўваецца на геамэтрычных падзелах фасадаў лапаткамі, нішамі, прастакутнымі і аркавымі аконнымі праёмамі ў роўных ліштвах. Сылюэт галоўнага фасада аздабляецца дэкаратыўнымі вазамі.
Унутраная прастора падзяляецца на нэфы магутнымі аркадамі на 4-гранных пілёнах, перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на падпружных арках. У інтэр'еры вылучаецца нэабарокавы галоўны алтар, у другім ярусе якога знаходзіцца абраз Сьвятога Язафата Кунцэвіча, створаны ў пачатку XX ст.
Касьцельны пляц атачаецца мураванай агароджай з манумэнтальнай брамай[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гістарычныя здымкі
-
Па маскоўскай перабудове, 1914—1916 гг.
-
У панараме мястэчка, да 1939 г.
-
Брама, 1941 г.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 325.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.