Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў (Вільня)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Адрас | вуліца Дамініканская (8) |
Каардынаты | 54°40′52″ пн. ш. 25°17′04″ у. д. / 54.68111° пн. ш. 25.28444° у. д.Каардынаты: 54°40′52″ пн. ш. 25°17′04″ у. д. / 54.68111° пн. ш. 25.28444° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Архідыяцэзія Вільнюса[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Ян Гляўбіц |
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на рагу вуліцаў Дамініканскай і Сьвятога Ігната[a]. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1844 году. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які пазьней набыў барокавае аблічча. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Комплекс Віленскага дамініканскага кляштару складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будаваньне мураванага касьцёла Сьвятога Духа ў Вільні фундаваў у 1408 годзе вялікі князь Вітаўт[1]. У другой чвэрці XV ст. касьцёл павялічылі ў даўжыню. У 1501 годзе на загад вялікага князя Аляксандра касьцёл з забудовай вакол яго перадалі манахам-дамініканам, запрошаным з Каралеўства Польскага. Яны часткова перабудавалі касьцёл і ўзьвялі каля паўднёва-заходняга кута квадратную ў пляне вежу. Неўзабаве збудавалі кляштарны корпус. У сярэдзіне другой паловы XVI ст. недалёка ад паўднёвага прасла галоўнага фасаду збудавалі вежу-званіцу, прыстасаваная дзеля абароны. У аб’ёмную кампазыцыю кляштару ўлучылі грамадзянскія пабудовы, разьмешчаныя на паўночны захад ад касьцёла.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе касьцёл і кляштар моцна пацярпелі ад маскоўскіх захопінкаў. Адноўлены на сродкі Міхала Вайніловіча касьцёл асьвяцілі ў 1688 годзе.
Касьцёл і кляштар пацярпелі ў час пажараў 1748 і 1749 гадоў. За параўнальна кароткі тэрмін стараньнямі дамініканаў, магната Людвіка Паца, Брыгіты Салагуб з Радзівілаў ды іншых мэцэнатаў да 1770 году комплекс адбудавалі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У вайну 1812 году касьцёл пацярпеў, у 1813—1815 гадох яго аднавілі. У 1818 годзе непагадзь саравала дах і яго давялося перакрываць нанова.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1844 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а ў 1849 годзе перарабілі кляштарны корпус пад турму. Тут на загад Мураўёва-вешальніка трымалі ў няволі ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольанага паўстаньня 1863—1864 гадоў, у тым ліку Якуба Гейштара, Кастуся Каліноўскага, яго найбліжэйшага паплечніка Тытуса Далеўскага, яго брата, аднаго з заснавальнікаў Братняга зьвязу літоўскай моладзі Францішка Далеўскага ды іншых.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Другую сусьветную вайну частка кляштарных будынкаў пацярпела пры бамбаваньні места савецкая авіяцыяй, па чым іх зруйнавалі[2]. За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле праходзілі на польскай мове і не перапыняліся.
У 1993 годзе віленскія беларусы павесілі на сьцяне кляштару мэмарыяльную дошку ў памяць Кастуся Каліноўскага[3].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — помнік гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які пазьней атрымаў барокавае аблічча. Ад пачатку прастакутны ў пляне асноўны аб’ём заканчваўся прэзьбітэрыюмам з гранёнай апсыдай. 3 паўночнага боку да бімы далучалася закрысьція. Па рэканструкцыях XVII—XVIII стагодзьдзяў гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з купалам над сяродкрыжжам. Купал зь ліхтаром узвышаецца на 51 мэтар[4]. Галоўны фасад падзяляецца карнізамі на ярусы і дэкаруецца пілястрамі. Галоўны ўваход месьціцца з боку паўднёвага фасаду і вылучаецца парталам з дарычнымі калёнамі, пілястрамі і рэльефным картушам з гербам Рэчы Паспалітай і дынастыі Вазаў.
Інтэр’ер аздабляецца ў стылі віленскага барока. Галоўныя дэкаратыўныя акцэнты — 16 вялікіх алтароў арыгінальнай кампазыцыі і амбон. Купал і скляпеньні аздабляюцца фрэскамі на тэмы з жыцьця сьвятых. На хорах месьціцца арган, створаны майстрам Адамам Готлібам Каспарыні з Кёнігзбэргу ў 1776 годзе. Адліты ў 1779 годзе медны звон мае вышыню 84 і дыямэтар 112 сантымэтраў[5].
Кляштарны корпус далучаецца да галоўнага і паўночнага фасадаў касьцёла. 3-павярховыя будынкі атачаюць квадратны (19 на 18 мэтраў) унутраны двор зь невысокай дарычнай калёнай у цэнтры ў памяць ахвяраў чумы. З касьцёлам кляштар злучаецца калідорамі вакол гэтага двара, якія раней былі адкрытымі галерэямі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1850 г.
-
1876 г.
-
В. Гютлен, 1917 г.
-
Ф. Краўзэ, 1917 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Ю. Чаховіч, 1873 г.
-
Ю. Чаховіч, 1873—1879 гг.
-
1895 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1913 г.
-
Я. Булгак, 1913 г.
-
Я. Булгак, 1913 г.
-
Я. Булгак, 1914 г.
-
да 1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
Я. Булгак, 1916 г.
-
Я. Булгак, 1917 г.
-
Я. Булгак, 1917 г.
-
Я. Булгак, 1919 г.
-
Я. Булгак, 1919 г.
-
Я. Булгак, 1919 г.
-
да 1926 г.
-
да 1926 г.
-
да 1926 г.
-
Я. Булгак, 1934 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Уваход
-
З боку апсыды
-
Інтэр’ер касьцёла
-
Галоўны алтар
-
Хоры
-
Купал
-
Двор
-
Калідор
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Афіцыйны адрас — Dominikonų g. 8
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 427.
- ^ Čaplikas A. R. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. — Vilnius, 1998. P. 176.
- ^ Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998. С. 59.
- ^ Čaplikas A. R. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. — Vilnius, 1998. P. 141.
- ^ Čaplikas A. R. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. — Vilnius, 1998. P. 148—149.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4