Менская група АБСЭ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ме́нская гру́па АБСЭ (па-ангельску: The OSCE Minsk Group) — група сустаршыняў краінаў-сябраў АБСЭ, якая ўзначальвае працэс мірнага вырашэньня нагорна-карабаскага канфлікту паміж Армэніяй і Азэрбайджанам.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менская група АБСЭ была створаная ў сакавіку 1992 року Арганізацыяй па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Тады ж вызначаны мандат будучай мірнай канфэрэнцыі. На канфэрэнцыі Армэнія і Азэрбайджан былі прызнаныя бакамі канфлікту, а азэрбайджанская і армянская супольнасьці Нагорнага Карабаху — зацікаўленымі бакамі. Беларусь прапанавала сваю сталіцу ў якасьці месца для канчатковых перамоваў, адсюль і ўзьнікла назва «Менская група». Аднак першая сустрэча ўдзельнікаў групы адбылася 1 чэрвеня 1992 року ў Рыме. Цягам гэтага лета ў Рыме адбылося яшчэ пяць сустрэчаў Менскай групы без істотнага выніку.

З 1997 року дзяржавамі-сустаршынямі групы зьяўляюцца Расея, ЗША і Францыя, ейнымі чальцамі — Беларусь як краіна, у якой у адпаведнасьці з рашэньнямі АБСЕ павінна прайсьці мірная канфэрэнцыя па ўрэгуляваньні нагорна-карабаскага канфлікту, а таксама Італія, Нямеччына, Турэччына, Фінляндыя і Швэцыя.

У цяперашні час сустаршынямі Менскай групы АБСЕ зьяўляюцца: Ігар Папоў (Расея), Джэймз Ўорлік (ЗША), Стэфан Вісканці (Францыя).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]