Альбэр Камю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Камю»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Альбэр Камю
Albert Camus
Albert Camus, gagnant de prix Nobel, portrait en buste, posé au bureau, faisant face à gauche, cigarette de tabagisme.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 лістапада 1913
Мандаві, вобласьць Тарф, Францускі Альжыр
Памёр 4 студзеня 1960 (46 гадоў)
Вільблёвэн, павет Ён, вобласьць Бургундыя, Францыя
Пахаваны Люрмарэн
Сужэнец Сымона Іе[1][2][3] і Франсін Фор[4][5]
Дзеці Катрын Камю і Жан Камю
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці раманіст, філёзаф, публіцыст, рэжысэр, журналіст, перакладнік
Гады творчасьці 1937—1957
Кірунак абсурдызм, экзыстэнцыялізм
Жанр драма
Мова француская мова[6]
Дэбют «Адваротны і добры бок» (1937)
Значныя творы «Калігула» (1938), «Чужаніца» (1942), «Падзеньне» (1956)
Прэміі Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1957)
Узнагароды
Подпіс Albert Camus signature.svg
Творы на сайце Knihi.com
webcamus.free.fr(фр.)

Альбэ́р Камю́ (па-француску: Albert Camus; 7 лістапада 1913, Францускі Альжыр — 4 студзеня 1960) — вядомы францускі раманіст, філёзаф, публіцыст, адзін зь лідэраў філязофскага напрамку экзыстэнцыялізму. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1957 году.

Альбэр Камю нарадзіўся 7 лістапада 1913 году ў прадмесьці гораду Мандаві, поўночны Альжыр[7]. Бацька Альбэра Люсьен быў рабочым, забіты ў 1914 годзе бітве на Марне Першай сусьветнай вайны. Сям’я пераехала ў горад Альжыр[8]. У 1930 годзе захварэў на сухоты, з-за чаго яго вызвалілі ад службы ў войску. У 1931 годзе паступіў на філязофскі факультэт Альжырскага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1936 годзе з ступеньню магістра філязофіі. У пачатку 1930-х уступіў у камуністычную партыю. У 1934 годзе ажаніўся зь Сімонай Іяй, зь якой разьвёўся ў 1939 годзе. У 1936 годзе пачаў працаваць над сваім першым раманам «Шчасьлівая сьмерць» (франц. La Mort heureuse), які скончыў у 1938 годзе, але не выдаў. У 1937 годзе апублікаваў зборнік апавяданьняў «Адваротны і добры бок» (франц. L'Envers et l'Endroit). У 1938 годзе пераехаў ў Францыю, дзе працаваў у газэце «Парыскі вечар» (франц. «Paris soir»). У 1940 годзе пасьля захопу Францыі Трэцім Райхам звольнены і вярнуўся ў Альжыр, дзе працаваў настаўнікам і ажаніўся з Франсінай Фор. У 1941 вярнуўся ў Францыю, супрацоўнічаў з рухам Супраціву, рэдагаваў газэту «Комба» («Барацьба»). Напрыканцы 1940-х пазнаёміўся з Жанам-Полем Сартрам. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1957 году. 4 студзеня 1960 году загінуў у аўтамабільнай катастрофе.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Шчасьлівая сьмерць» (1936, апублікаваны ў 1971 годзе.)
  • «Чужаніца» (1942, па-француску: «L'Étranger»)
  • «Міт пра Сызыфа» (1942, франц. «Le Mythe de Sisyphe»)
  • «Калігула» (франц. «Caligula», п’еса, пастаўленая ў 1945, напісаная ў 1938)
  • «Чума» (1947, франц. «La Peste»)
  • «Бунтуючы чалавек» (1951, франц. «L'Homme révolté»)
  • «Падзеньне» (1956, франц. «La Chute»)
  • «Першы чалавек» (франц. «Le premier homme», няскончаны, апублікаваны пасьмяротна ў 1995)
  • «Праведнікі» (1949, франц. «Les Justes»)

У перакладзе на беларускую[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбраныя творы / Пер. з фр. мовы З. Коласа; прадм. І. Сая. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. — 431 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). — ISBN 985-02-0749-3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Conceptions of Happiness
  2. ^ Todd O. Albert Camus. Une vieÉditions Gallimard, 1996.
  3. ^ Masterpieces of French LiteratureGreenwood Publishing Group, 2004. — 186 с. — ISBN 9780313314841
  4. ^ Masterpieces of French Literature
  5. ^ Albert Camus / пад рэд. H. BloomInfobase Publishing, 2009. — 153 с. — ISBN 9781438115153
  6. ^ data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  7. ^ Камю А. Біяграфія А. Камю // Міт пра Сызыфа. Бунтар = Миф о Сизифе; Бунтарь. — Мн.: ООО "Попурри", 1998. — С. 538.
  8. ^ Заўвагі. А. Камю. Міт пра Сызыфа. // Змрок багоў = Сумерки богов. — М.: Политиздат, 1990. — С. 377.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Альбэр Камюсховішча мультымэдыйных матэрыялаў