Каменскі сельсавет (Лагойскі раён)
| Каменскі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Камена |
| Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | 1774 |
| Паштовыя індэксы | 223132 |
| | |
Ка́менскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Камена.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Зэмбінскага раёну Барысаўскай акругі. Цэнтар — вёска Камень. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Плешчаніцкага раёну. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Ганцавіцкага сельсавету[2]. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну.
5 сакавіка 1981 года цэнтар сельсавету — вёска Камень — перайменаваны ў Камена.
16 верасьня 2011 году ліквідаваная вёска Стаецкія[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 897 чалавек[4], зь іх 92,3% — беларусы, 5,4% — расейцы, 0,7% — украінцы, 0,7% — армяне[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ «Об упразднении деревни Стаецкие Каменского сельсовета Логойского района». Решение Логойского районного Совета депутатов от 16 сентября 2011 г. № 75 (рас.)
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Менскай вобласьці Беларусі паводле перапісу 2009 году
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 441
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 512