Перайсьці да зьместу

Казімер Велікаселец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Казімір Велікаселец»)
Казімер Велікаселец
па-беларуску: Казімір Велікаселец
Апостальскі адміністратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі
3 студзеня 2021 —
ЦаркваРыма-каталіцкая царква

Тытулярны біскуп Блянды Юліі
6 траўня 1999 —
ПапярэднікМігель Пэдра Мунда

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі
6 траўня 1999 —

Генэральны вікары Пінскай дыяцэзіі
1992 —

АдукацыяРыская каталіцкая багаслоўская сэмінарыя
Дзейнасьцьксёндз, дамініканец
Нарадзіўся5 траўня 1945(1945-05-05) (79 гадоў)
Прыняцьце сьвятога сану3 чэрвеня 1984
Прыцяцьце манаства1983
Япіскапская хіратонія24 чэрвеня 1999

[[Файл:|130пкс]]

Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Казіме́р Велікасе́лец (нар. 5 траўня 1945, Стараволя Пружанскага раёну, БССР) — беларускі ксёндз-дамініканін, дапаможны біскуп Пінскае дыяцэзіі, апостальскі адміністратар sede vacante Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Нарадзіўся ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёну ў каталіцкай сялянскай сям’і. Ахрышчаны ў парафіяльным касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы ў Шарашове. Навучаўся ў сярэдніх школах Стараволі і Пружанаў (1953—1963). Адслужыўшы ў войску (1964—1967), Казімер Велікаселец уладкаваўся працаваць зваршчыкам у Вільні (1967—1978).

У 1978—1981 роках навучаўся ў падпольнай духоўнай сэмінарыі, у гэты час пазнаёміўся з Тадэвушам Кандрусевічам[1]. Працягнуў навучаньне ў сэмінарыі ў Рызе (1981—1984), падчас навучаньня склаў шлюбы ў Ордэн дамініканаў (1983). 3 чэрвеня 1984 атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне ад кардынала Юліянса Вайвадса, быў прызначаны пробашчам парафіі Сьвятой Тройцы ў Ішкалдзі. З 1991 году — пробашч касьцёлу Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ў Баранавічах. З 1992 — Генэральны вікары Пінскай дыяцэзіі. 6 траўня 1999 Папа Ян Павал ІІ прызначыў яго тытулярным біскупам Блянды Юліі і дапаможным біскупам Пінскае дыяцэзіі. 24 чэрвеня таго ж году адбылося рукаўскладаньне ў біскупа, якое правёў кардынал Казімер Сьвёнтак.

3 студзеня 2021 году ў сувязі з сыходам ў адстаўку арцыбіскупа Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча прызначаны апостальскім адміністратарам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]