Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Баранавічы)
Касьцёл Узвышэ́ньня Сьвято́га Крыжа́ — найстарэйшы каталіцкі храм у Баранавічах. Месьціцца на сучаснай вуліцы Куйбышава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часамі Расейскай імпэрыі на будаўніцтва касьцёлу ў Баранавічах не давалі дазволу. У 1904 годзе памерла жонка графа Яна Развадоўскага — Лізавета Развадоўская. Яе пахавалі ў адмыслова збудаваным родавым склепе, на месцы прызначаным для касьцёлу. Дзякуючы дапамозе менскага губэрнатара, быў атрыманы дазвол на будаўніцтва на магіле драўлянай каталіцкай капліцы, у якой час ад часу адпраўляў Сьвятую Імшу для 800 баранавіцкіх католікаў ксёндз пробашч з Новай Мышы Антоні Ганіч.
У 1911 годзе была заснавана баранавіцкая парафія.
Камітэт пабудовы касьцёла арганізаваў кс. Люцыян Жаландкоўскі ў 1923 годзе, па прыбыцьці на працу ў Баранавічы. Драўляны касьцёл быў збудаваны ў 1925 годзе. 18 кастрычніка 1925 году храм асьвяціў біскуп Зыгмунт Лазінскі пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа.
Меркавалася, што ў хуткім часе касьцёл перабудуюць у мураваны. Але потым сярод парафіян паўстала ідэя пабудовы вялікага мураванага касьцёлу ў цэнтры гораду, падмурак якога заклалі на скрыжаваньні вуліцаў Міцкевіча і Каханоўскага (цяпер плошча Леніна). Але з-за цяжкасьцяў фінансаваньня і эканамічнага крызісу, будаўніцтва не было скончана. Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа таксама застаўся драўляным.
Ад 1990 году ў касьцёле пачалі весьціся беларускамоўныя служэньні.
Пробашчы парафіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вінцэнт Францкевіч 1911—1913
- Станіслаў Эйсмант 1913—1915
- кс. капелан Яжнеўскі і Міхал Маеўскі 1920—1923
- Люцыян Жаландкоўскі 1923—1933
- Казімір Бохуш 1927—1930
- Эдвард Завадзкі 1933—1935,
- Ян Барысюк 1933—1949
- Францішак Піваварскі 1935—1939
- Вацлаў Краўчык 1937—1941
- Станіслаў Рагоўскі 1950—1978
- Ежы Росек і Антоні Гей 1978—1991
- Казімір Велікаселец 1991 — ?
- Юзаф Дзяконскі 2006—2011
- Валянцін Новак 2011 — цяпер
Арганіст
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Леанард Канікевіч 1940-я
Стараста
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэй Гібоўскі 1930-я — 1944
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000042 |