Казімер Велікаселец
| Казімер Велікаселец | |
| па-беларуску: Казімір Велікаселец | |
| Апостальскі адміністратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі | |
|---|---|
| 3 студзеня 2021 — 23 кастрычніка 2021 | |
| Царква | Рыма-каталіцкая царква |
| Тытулярны біскуп Блянды Юліі | |
| 6 траўня 1999 — | |
| Папярэднік | Мігель Пэдра Мунда |
| Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі | |
| 6 траўня 1999 — | |
| Генэральны вікары Пінскай дыяцэзіі | |
| 1992 — | |
| Адукацыя | Рыская каталіцкая багаслоўская сэмінарыя |
| Дзейнасьць | ксёндз, дамініканец |
| Нарадзіўся | 5 траўня 1945 |
| Памёр | 8 лютага 2026 |
| Прыняцьце сьвятога сану | 3 чэрвеня 1984 |
| Прыцяцьце манаства | 1983 |
| Япіскапская хіратонія | 24 чэрвеня 1999 |
| [[Файл:|130пкс]] | |
Казіме́р Велікасе́лец (5 траўня 1945, Стараволя Пружанскага раёну, БССР — 8 лютага 2026, Гомель) — беларускі ксёндз-дамініканін, дапаможны біскуп Пінскае дыяцэзіі, апостальскі адміністратар sede vacante Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёну ў каталіцкай сялянскай сям’і. Ахрышчаны ў парафіяльным касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы ў Шарашове. Навучаўся ў сярэдніх школах Стараволі і Пружанаў (1953—1963). Адслужыўшы ў войску (1964—1967), Казімер Велікаселец уладкаваўся працаваць зваршчыкам у Вільні (1967—1978).
У 1978—1981 роках навучаўся ў падпольнай духоўнай сэмінарыі, у гэты час пазнаёміўся з Тадэвушам Кандрусевічам[2]. Працягнуў навучаньне ў сэмінарыі ў Рызе (1981—1984), падчас навучаньня склаў шлюбы ў Ордэн дамініканаў (1983). 3 чэрвеня 1984 атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне ад кардынала Юліянса Вайвадса, быў прызначаны пробашчам парафіі Сьвятой Тройцы ў Ішкалдзі. З 1991 году — пробашч касьцёлу Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ў Баранавічах. З 1992 — Генэральны вікары Пінскай дыяцэзіі. 6 траўня 1999 Папа Ян Павал ІІ прызначыў яго тытулярным біскупам Блянды Юліі і дапаможным біскупам Пінскае дыяцэзіі. 24 чэрвеня таго ж году адбылося рукаўскладаньне ў біскупа, якое правёў кардынал Казімер Сьвёнтак.
3 студзеня 2021 году ў сувязі з сыходам ў адстаўку арцыбіскупа Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча прызначаны апостальскім адміністратарам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Zmarł znany polski biskup. Białoruś żegna Kazimierza Wielikosielca (пол.) — onet.pl, 2026.
- ↑ Пабудаваў чатыры касьцёлы, хацеў быць мэдыкам. Што вядома пра біскупа Казімера Велікасельца?. Народная воля (4 студзеня 2021). Праверана 2 лютага 2021 г.