Юры Касабуцкі
Юры Касабуцкі | |
Дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі | |
---|---|
29 лістапада 2013 — | |
Царква | Рыма-Каталіцкі Касьцёл |
Адукацыя | |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | 15 лютага 1970 (54 гады) Маладэчна Менскай вобласьці |
Бацька | Казімер |
Маці | Уладыслава |
Прыняцьце сьвятога сану | 7 сьнежня 1996 |
Япіскапская хіратонія | 25 студзеня 2014 |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Касабуцкі (неадназначнасьць).
Ю́ры Казі́меравіч Касабу́цкі[1] (нар. 15 лютага 1970, Маладэчна) — беларускі ксёндз, дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касьцёлу.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і электрыка Казімера і тэлеграфісткі Ўладыславы[2]. У 1987 року скончыў сярэднюю школу № 8 места Маладэчна[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, адслужыў у войсках проціпаветранай абароны ў Ленінградзе[2]. У 1991 року паступіў у Вышэйшую духоўную сэмінарыю ў Горадні.
7 сьнежня 1996 року высьвячаны ў сьвятары. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава ў Магілёве і адміністратара парафіі Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ў Вялейцы. З 1999 па 2001 рок навучаўся ў Каталіцкім унівэрсытэце Любліну (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята багаслоўя. З 2001 па 2004 рок выконваў абавязкі прэфэкта Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Пінску. У 2004 року прызначаны дырэктарам сакратарыяту Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, а праз год — канцлерам курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 2006 року служыў у парафіі Найсьвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Менску. Выкладаў у Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Пінску і тэалягічным коледжы імя сьв. Яна Хрысьціцеля ў Менску.
29 лістапада 2013 року папа рымскі Францішак прызначыў а. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 25 студзеня 2014 року адбылася біскупская хіратонія, якую зьдзейсьніў архібіскуп менска-магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч у спаўслужэньні з біскупам гарадзенскім Аляксандрам Кашкевічам і біскупам пінскім Антоніем Дзям’янкам. Як усе дапаможныя біскупы, Юры Касабуцкі стаў тытулярным біскупам, біскупам Сцыліюму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Кособуцкий Юрий Казимирович (рас.). Сярэдняя школа №8 г. Маладэчна (14 лістапада 2015). Праверана 27 жніўня 2020 г.
- ^ а б «Схадзі спачатку ў войска, а потым паедзеш у семінарыю». Біскуп Юрый Касабуцкі пра 50 гадоў жыцця і сваё другое паўналецце. Менска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага касьцёлу ў Рэспубліцы Беларусі (15 лютага 2020). Праверана 27 жніўня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на бачыне Рыма-каталіцкага Касьцёлу на Беларусі
- Профіль (анг.) на бачыне «Каталіцкай герархіі»
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Гарадзенскай вышэйшай духоўнай сэмінарыі
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Выпускнікі Гарадзенскай каталіцкай сэмінарыі
- Беларускія каталіцкія біскупы
- Нарадзіліся ў Маладэчне
- Выпускнікі тэалягічнага факультэту Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту
- Менска-магілёўскія біскупы
- Выкладчыкі Пінскай вышэйшай духоўнай сэмінарыі
- Выкладчыкі Менскага тэалягічнага коледжу імя сьвятога Яна Хрысьціцеля