Мужчынская зборная Туркмэністану па футболе
| Туркмэністан | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Туркмэнская футбольная фэдэрацыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | АФК | ||||
| Трэнэр | |||||
| Найбольш гульняў |
Арсланмурат Аманаў | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Уладзімер Байрамаў | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Казахстан 1:0 Туркмэністан (Алматы, Казахстан; 1 чэрвеня 1992) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Туркмэністан 11:0 Аўганістан (Ашгабад, Туркмэністан; 19 лістапада 2003) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Таджыкістан 5:0 Туркмэністан (Душанбэ, Таджыкістан; 22 чэрвеня 1997) Кувэйт 6:1 Туркмэністан (Кувэйт, Кувэйт; 10 лютага 2000) Катар 5:0 Туркмэністан (Доха, Катар; 31 траўня 2004) Бахрэйн 5:0 Туркмэністан (Рыфа, Бахрэйн; 3 жніўня 2005) Рэспубліка Карэя 5:0 Туркмэністан (Каян, Рэспубліка Карэя; 5 чэрвеня 2021) Іран 5:0 Туркмэністан (Тэгеран, Іран; 21 сакавіка 2024) | |||||
| Кубак Азіі | |||||
| Удзел | 2 (упершыню: 2004) | ||||
| Дасягненьні | Групавы этап (2004, 2019) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Туркмэніста́ну па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Туркмэністан на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Туркмэнская футбольная фэдэрацыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля таго як краіна здабыла незалежнасьць, ейная зборная згуляла свой першы матч супраць зборнай Казахстану 1 чэрвеня 1992 году, а другі адбыўся супраць зборнай Узбэкістану 28 чэрвеня таго ж году.

Дружына кваліфікаваліся на Кубак Азіі 2004 году, стаўшы пераможцам кваліфікацыйнай грапы, дзе супернікамі каманды былі зборныя ААЭ, Сырыі і Шры-Ланкі. У сьнежні 2003 году нацыянальная зборная ўпершыню ў гісторыі ўзьнялася ў топ-100 рэйтынгу ФІФА, дасягнуўшы 99-га месца, дзякуючы посьпехам у кваліфікацыі да Кубку Азіі 2004 году і чэмпіянату сьвету 2006 году. На самым Кубку Азіі 2004 году, які ладзіўся ў Кітаі, зборная трапіла ў групу поруч з зборнымі Ўзбэкістану, Саудаўскай Арабіі і Іраку. Каманда выбыла з групавога этапу пасьля двух паразаў, а таксама зьвёўшы ўнічыю матч з камандай Саудаўскай Арабіі. Увесну 2015 году Аманклыч Качумаў быў прызначаны галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай, каб падрыхтаваць каманду да ўдзелу ў кваліфікацыі чэмпіянату сьвету 2018 году. Каманда пачала дрэнна, прагуляўшы адной з найслабейшых зборных Азіі, то бок зборнай Гуаму, зь лікам 0:1. 16 чэрвеня 2015 году каманда ўпершыню правяла матч па-за Ашгабадам, прыняўшы ў Дашагузе зборную Ірану, зь якой згуляла ўнічыю зь лікам 1:1. Потым каманда прагуляла зборнай Аману зь лікам 1:3.
Зборная нарэшце кваліфікавалася на Кубак Азіі 2019 году, то бок другі раз у сваёй гісторыі, заняўшы другое месца ў адборачнай групе пасьля зборнай Бахрэйну. На турніры туркмэны трапілі ў групу з зборнымі Японіі, Узбэкістану і Аману. Каманда саступіла ўва ўсіх трох матчах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце ФІФА.
