Замкавая (гара)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Замкавая
Гара Замкавая, Пуцэвічы, выгляд з боку вёскі
Вышыня 323 м н. у. м.
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Наваградзкі раён
Горная сыстэма Наваградзкае ўзвышша
Клясычны маршрут пешшу
Замкавая на мапе Беларусі
Замкавая
Замкавая
Замкавая

Замкавая (Пуцэвіцкая[1]) — гара, найвышэйшы пункт Наваградзкага ўзвышша, за 3 км на паўночны захад ад Наваградку Гарадзенскай вобласьці Беларусі, за 250 м на поўнач ад вёскі Пуцэвічы. Вышыня 323 м.

Геалягічна складзеная чырвона-бурымі марэнавымі суглінкамі, перакрытымі пылаватым супескам. Мае выгляд спадзіста-выпуклага падняцьця субмэрыдыяльнага кірунку, тыповага для краявых утварэньняў. Схілы спадзістыя, пераважная стромкасьць 3—7°, адносныя перавышэньні да 20—25 м. Амаль уся разараная.

На схілах Замкавай гары ў Наваградку захаваліся руіны Наваградзкага замка (Х—ХVI стст.). Побач з Замкавай гарой у гонар Адама Міцкевіча насыпаны курган Неўміручасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Новогрудская возвышенность // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замковая гора // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.