Залесьсе (Смаргонскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 19:33, 8 кастрычніка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Залесьсе
Сядзіба Агінскіх. Сучасны стан
Сядзіба Агінскіх. Сучасны стан
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Былыя назвы: Дзербы
Вобласьць: Гарадзенская
Раёны: Смаргонскі
Сельсавет: Залескі
Вышыня: 145—150 м н. у. м.
Насельніцтва: 1030 чалавек (2004)
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231001
Геаграфічныя каардынаты: 54°25′23.13″ пн. ш. 26°31′50.05″ у. д. / 54.4230917° пн. ш. 26.5305694° у. д. / 54.4230917; 26.5305694Каардынаты: 54°25′23.13″ пн. ш. 26°31′50.05″ у. д. / 54.4230917° пн. ш. 26.5305694° у. д. / 54.4230917; 26.5305694
Залесьсе на мапе Беларусі
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Залесьсе — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 1030 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Смаргоні, за 90 км на паўночны захад ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Вільня.

Залесьсе — колішняя сядзіба княскага роду Агінскіх, да нашага часу тут захаваўся палац, дзе ў 18021822 гадох жыў Міхал Клеафас Агінскі.

Гісторыя

Першыя згадкі пра фальварак Дзербы (ранейшая назва Залесься) датуюцца XVI ст. У 1690 фальварак згадваецца сярод паселішчаў Смаргонскай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З XVIII ст. мясьцінай валодалі прадстаўнікі княскага роду Агінскіх, за якімі яна зьмяніла назву зь Дзербаў на Залесьсе.

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) мясьціна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Беніцкай воласьці Ашмянскага павету. У 1880-я пад назвай Залесьсе існавалі фальварак і вёска, у якіх было 4 двары, 50 жыхароў, царква, капліца, млын. У пач. XX ст. чыгуначная станцыя, 190 жыхароў[1].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Залесьсе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беніцкай гміне Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва. Станам на 1931 год у фальварку Залесьсе было 24 жыхары і 2 двары, на чыгуначнай станцыі 138 жыхароў і 18 двароў, у вёсцы 134 жыхары і 21 двор[1].

У 1939 Залесьсе ўвайшоло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. Станам на 1993 год тут было 1100 жыхароў і 403 двары, на 2004 год — 1030 жыхароў і 411 двароў[2].

Сядзіба Агінскіх

У першай палове XVIII стагодзьдзя гэтую маёмасьць набыў віцебскі ваявода Марцыян Міхал Агінскі (16721750), потым яна належала яго сыну, троцкаму ваяводу Тадэвушу Францішку (17121783)[3]. Пасьля сьмерці Тадэвуша Залесьсе атрымаў адзін зь яго двух сыноў — Францішак Ксавэры (17421814), граф і апошні кухмістар літоўскі[4].

За гэтым часам ягоная сядзіба складалася з драўлянага палаца (пабудаваны ў 1-й палове XVIII cтагодзьдзя), перад галоўным фасадам якога (з боку става) быў гаспадарчы двор. Каля става — драўляны млын, бровар, далей фальварак з гаспадарчымі пабудовамі, сад і агарод. Другі дваровы фасад палаца выходзіў у рэгулярны «Італьянскі парк» — чатырохкутнік (310 на 140 мэтраў) абсаджаны ліповымі алеямі ў якім былі квадраты з кустоў агрэсту, парэчак, смуроду і садовыя дрэвы — грушы і яблыні. Да сядзібы Залесьсе тады належалі: вёскі — Міхневічы, Алянец, Зарудзічы, Перабродзічы, Заскавічы, Готкавічы, Яневічы і Белая; царква недалёка ад палаца; касьцёл на значнай адлегласьці; рэкі і перавоз на Вяльлі (мяжа сядзібы з поўначы); тры карчмы; лугі ў поймах рэчак, Алянецкі бор і цагельня на рацэ Белай[3].

18021822

Ня меўшы сям’і, перад сваім ад’ездам у Маладэчна Францішак Ксавэры пакінуў Залесьсе ў спадчыну свайму пляменьніку Міхалу Клеафасу Агінскаму, які 28 красавіка 1802 году выехаў сюды з Санкт-Пецярбургу на сталае жыцьцё з падпісаным царскімі ўладамі ўказам:

« ...апреля 15 числа за собственноручным Его Величества подписанием… Литовский кухмистр князь Ксаверий Огинский, владея знатным именем в Минской и Литовской губерниях, по крайней его слабости здоровья и старости лет, управлять оным сам собой не в состоянии, … происходят разные упущения и безпорядки, … крестьяне остаются без должного призора… Повелеваем означенное имение отдать от него в управление подскарбия графа Михайла Огинского, яко законнаго наследника перваго, с тем… дабы доходы с имения собираемые, в полне достовляемые были кухмистру князю Огинскому до самой его смерти…[5] »

Па сваім прыезьдзе ў Залесьсе Міхал Клеафас распачаў будаўніцтва новага, мураванага палаца для сваёй сям’і. Праект палаца быў зроблены прафэсарам архітэктуры Віленскага ўнівэрсытэту Міхалам Шульцам. Пасьля яго сьмерці будаўніцтвам кіраваў віленскі архітэктар Юзэф Пусэ. У 1815 годзе будаўніцтва было завершана[5]. Агінскім быў закладзены ангельскі парк у стылі рамантызму, які ўтрымліваў зьвярынец і так званы «прагулачны звярынец» са сьцежкамі, масткамі праз раку Бабрынку і пабудаванымі, мураванымі грэка-рымскай і кітайскай альтанкамі (першая звалася «альтанка Амэліі»). Таксама ў гонар нараджэньня Амэліі 10 ліпеня 1803 году была закладзеная алея таполяў.

У 1811 годзе з Парыжу сюды прыязджае італьянскі музыка і кампазытар Джузэпэ Паліяні, які на працягу 11 гадоў жыў у Залесьсі і выкладаў музыку дзецям Агінскага[5].

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ а б Юрый Бажэнаў. Валерый Шаблюк. Залессе // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 400.
  2. ^ Дулеба Г.І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна : Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2004.
  3. ^ а б Агінскі у Залесьсі Праверана 26 жніўня 2011 г.
  4. ^ La Pologne historique, littéraire, monumentale et pittoreque. / Пераклад А. Рабцовай і В. Рамейкі. — Paris: 18361837 Т. I. — С. 472—480.
  5. ^ а б в Агінскі у Залесьсі: Залесьсе Праверана 26 жніўня 2011 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Залесьсе (Смаргонскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў