Неплатаздольнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дэфолт»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Неплатаздольнасьць (дэфолт; анг. default — нясплочваньне[1]) — страта дзяржавай або прадпрыемствам здольнасьці своечасова і цалкам выконваць свае даўгавыя абавязкі, абумоўленая валютным становішчам, адсутнасьцю вольных сродкаў, нястачай каштарысу і плацежнага балянсу[2].

Прадугледжвае неаплату своечасова працэнтаў або асноўнага доўгу па даўгавых забавязаньнях або па ўмовах дамовы аб выпуску аблігацыйнае пазыкі. Можа аб’яўляцца як кампаніямі, прыватнымі асобамі і дзяржавамі («сувэрэнны дэфолт»), няздольнымі абслугоўваць усе ці частку сваіх забавязаньняў.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На жнівень 2013 году неплатаздольныя прадпрыемствы Беларусі мелі пратэрмінаваную крэдыторскую запазычнасьць у памеры больш як 18 трлн рублёў[3] ($2 млрд)[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]