Лямбард
Лямбард (ад назвы італьянскай вобласьці Лямбардыя) — даходная (камэрцыйная) арганізацыя, якая выдае кароткачасовыя пазыкі пад заклад рэчаў і рухомай маёмасьці грамадзянаў (ювелірных вырабаў, тэхнікі, твораў мастацтва й інш.)[1].
Азначэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ацэнка закладу адбываецца непасрэдна ў лямбардзе па ўзгадненьні бакоў. Уладальнік рэчы на аснове дагавора захоўваньня атрымлівае імянны закладны квіток і суму грошай. Пры жаданьні ўладальніка забраць назад сваю маёмасьць, ён павінен аплаціць гасьцінец[2] за той час, што карыстаўся грашыма. У выпадку нявыкупу маёмасьці ўладальнікам яна становіцца ўласнасьцю лямбарда.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню былі вынайдзены купцамі зь Лямбардыі ў 15 стагодзьдзі. Першы мяшчанскі лямбард быў адчынены ў Нюрнбэргу ў 16 стагодзьдзі.
Гэтак званыя «абутковыя лямбарды» атрымалі сваё распаўсюджаньне ў 19 стагодзьдзі. Яны прымалі сьвяточны абутак ад працоўных альбо служачых. У канцы тыдня, пасьля атрыманьня заробку, людзі маглі выкупіць свой абутак.
Часам у лямбард трапляюць незвычайныя рэчы ці здараюцца кур’ёзныя выпадкі. У 1676 годзе ўдава пісара Тэадора Эльяшэвіча па прычыне цяжкага матэрыяльнага становішча здала ў лямбард так званыя «мяшчанскія кнігі» зь мескае ўправы[3].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Беларусі першае ўпамінаньне пра працэнт (гасьцінец) з сумы, дадзенай пад залёг, адносіцца да 7 чэрвня 1541 (Горадня)[4][2]. Лямбарды вельмі распаўсюджаны ў Менску, а таксама ёсьць у кожным абласным цэнтры. Лямбарды актывізуюцца ў крызысныя сытуацыі, калі насельніцтву даводзіцца вырашаць матэрыяльныя праблемы. Асноўнымі наведвальнікамі лямбардаў зьяўляюцца пэнсіянэры, студэнты, гандляры. З-за канцэнтрацыі ювелірных вырабаў і грашовых сродкаў лямбарды часам зьяўляюцца аб’ектам нападу[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ламбард: няма ажыятажу, але ёсць патрэба
- ^ а б Гасцінец. // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. — Менск: БелЭн, 1993. — 702 с.: іл. ISBN 5-85700-077-7. — С. 168.
- ^ Гарадскі архіў... здала ў ламбард(недаступная спасылка)
- ^ Гістарычны слоўнік Беларускай мовы / Галоўны рэдактар: А. І Жураўскі, рэдактар выпуску: А. М. Булыка. — Менск: Навука і тэхніка, 1986. — Т. 7. Гляденье—Девичество. — С. 112—113. — 303 с.
- ^ Скрадзенае золата вярнулі ў ламбард
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ламбард. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 114.