Перайсьці да зьместу

Фонд (юрыдычная асоба)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фонд, або фундацыя — расходная асоба, якая ствараецца для расходаў сродкаў (грашовых і неграшовых) заснавальніка. Расходы ня могуць ставіць задачу выгады, або іншага абагачэньня заснавальніка фонду. Займацца даходнаю дзейнасьцю для фонда забаронена.

Заснавальнікам фонду ў Беларусі могуць быць любыя асобы:

  • людзі
    • грамадзяне Беларусі
    • неграмадзяне (іншаземцы, або асобы без грамадзянства)
  • грамады
    • беларускія
    • замежныя

Дзяржаўныя ўстановы Беларусі могуць заснаваць фонд, а іншыя дзяржавы могуць заснаваць фонд у Беларусі толькі са згоды беларусіх дзяржслужбаў.

Фонд лічыцца створанным пасьля запісу назвы ў земскі сьпіс грамадаў Беларусі.

Фонд мае ўсе правы юрыдычнае асобы Беларусі:

  • свой разьліковы рахунак
  • свой асобны балянс
  • уліковы нумар плацельшчыка падаткаў
  • быць стараною ў судзе і самастойна бараніць праз прадстаўнікаў свае правы ў судзе
  • свой статут
  • і інш.