Стары Дрокаў
Стары Дрокаў лац. Stary Drokaŭ | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Сураскі |
Сельскае паселішча: | Ніўнянскае |
Насельніцтва: | 54 чал. (2013) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | 243522 |
Нумарны знак: | 32 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°5′25″ пн. ш. 32°34′40″ у. д. / 53.09028° пн. ш. 32.57778° у. д.Каардынаты: 53°5′25″ пн. ш. 32°34′40″ у. д. / 53.09028° пн. ш. 32.57778° у. д. |
Стары Дрокаў |
Стары Дрокаў — вёска ў Расеі, на правым беразе ракі Іпуці. Уваходзіць у склад Ніўнянскага сельскага паселішча Сураскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2013 год — 54 чалавекі. Знаходзіцца за 3 км ад Новага Дрокава.
Дрокаў — даўняе места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Дрокаў як «кіеўскі горад» зьмяшчаецца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст.[1] У XII—XV стагодзьдзях горад уваходзіў у склад Амсьціслаўскага княства, разам зь якім ён далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Па скасаваньні Амсьціслаўскага княства Дрокаў стаў цэнтрам воласьці Віленскага ваяводзтва, зь якой у 1496 годзе, згодна з запісам у скарб вялікага князя, немесьнік дрокаў даў 4 копы грошай.
У вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княства Літоўскім (1500—1503) Дрокаў захапілі маскоўскія войскі. У час перамоваў 1542 году разглядалася магчымасьць яго вяртаньня ў ВКЛ у абмен на маскоўскіх палонных.
У пачатку XVII ст. Дрокаў вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ёе увайшоў у склад Старадубскага павету Смаленскага ваяводзтва. У сярэдзіне XVII ст. Дрокаў упамінаецца як мястэчка, у якім дзеяла Прачысьценская царква. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Дрокаў захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Дрокаў сьпярша стаў цэнтрам сотні Старадубскага палку. Неўзабаве Дрокаўскую сотню далучылі да Мглінскай. У XVIII ст. Стары Дрокаў страціў царкву і пачаў лічыцца вёскай. У розныя часы ім валодалі Есімонтаўскія, Іскрыцкія, Чарняўскія і іншыя.
У 1782 годзе Стары Дрокаў увайшоў у склад Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні (з 1861 году — у складзе Новадрокаўскай воласьці).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Стары Дрокаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Сураскі павет (падраён) Гомельскага раёну[2]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1921—1929 гадох Стары Дрокаў уваходзіў у склад Клінцоўскага павету, з 1929 году — у Сураскім раёне.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1901 год — 430 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2013 год — 54 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Старым Дрокаве захавалася гарадзішча памерамі 50 × 40 мэтраў, умацаванае 2 валамі і ровам. Магутнасьць культурнага плясту 0,6 мэтраў. У ім сустракаецца кераміка юхнаўскай культуры раньняга жалезнага веку і старажытнай Русі. Да гарадзішча далучаецца селішча плошчай каля 0,5 га з матэрыяламі часоў старажытнай Русі[3].
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Прачыстай Багародзіцы (XVII ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мяцельскі А. Дрокаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 203.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
- ^ Мяцельскі А. Дрокаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 204.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
|