Перайсьці да зьместу

Уладзімерскі летапісец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уладзімерскі кароткі летапісец — рускі летапіс пачатку XVI стагодзьдзя[1], які заканчваецца 1523 годам[2].

Тэкст летапісцу супадае зь Сімяонаўскім і даступнымі фрагмэнтамі Траецкага летапісу да паведамленьня пад 1379 годам. Дадатковыми крыніцамі, як мяркуецца, былі Наўгародзкі чацьверты летапіс або іншы летапіс XV стагодзьдзя, блізкі да яго[1], і маскоўскае летапісаньне XVI стагодзьдзя, асновай якога быў адзін з маскоўскіх вялікакняскіх летапісных зводаў[2].

Гісторык Вітаўт Чаропка зьвяртае ўвагу на тое, што летапісец называе «Літвой» зямлю драўлянаў[3].

  1. ^ а б Лурье Я. С. История России в летописании и восприятии Нового времени // Россия Древняя и Россия Новая. — СПб., 1997. С. 62, 107, 140.
  2. ^ а б Лурье Я. С. Летописец Владимирский // Словарь книжников и книжности Древней Руси. Вып. 2, ч. 2. — Л., 1989.
  3. ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 55.