Дзьмітры Гушчанка
Дзьмітры Гушчанка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 траўня 1988[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 79 кг[3] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Віцебск | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009 | Славія Мазыр | 26 (0) |
2010—2011 | Віцебск | 44 (0) |
2011—2014 | Дынама Менск | 15 (0) |
2013 | → Белшына | 28 (0) |
2014 | Белшына | 13 (0) |
2015— | Віцебск | 187 (0) |
Зборныя | ||
2010—2011 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзьмі́тры Гу́шчанка (нарадзіўся 12 траўня 1988 году, Віцебск, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік. Выступае за беларускі клюб «Віцебск».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбольную кар’еру распачаў у «Віцебску». З 2007 году выступаў за дубль каманды. У другой палове сэзону 2008 году быў аддадзены ў арэнду ў віцебскі «Мясакамбінат», які выступаў у другой лізе. У наступным сэзоне таксама быў аддадзены ў арэнду мазырскую «Славію» да канца году. У сэзоне 2010 году дэбютаваў у аснове «Віцебска» і замацаваўся ў асноўным складзе клюбу, выцясьнеўшы шматвопытнага галкіпэра віцебскай каманды Юрыя Васюціна.
З 2011 году выступаў за менскае «Дынама»[4]. 28 жніўня ў матчы з БАТЭ нанёс цяжкую траўму нападніку барысаўскага клюбу і зборнай Беларусі Віталю Радзівонаву[5]. У студзені 2012 году быў аддадзены менскім «Дынама» ў арэнду «Белшыне» да канца сэзону 2013 году[6]. У канцы 2013 году вярнуўся з арэнды ў менскае «Дынама»[7]. У канцы ліпеня 2014 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[8]. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[9].
Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка віцяблянаў. У cэзоне 2015 годзе правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. У cэзоне 2016 году стаў капітанам каманды. Сэзон 2018 году, як і папярэднія, пачынаў як асноўны брамнік, аднак 29 красавіка ў матчы супраць «Смалявічаў» (1:1) атрымаў чырвоную картку і быў выдалены, а неўбававе дадаткова быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў. Пасьля адбыцьця дыскваліфікацыі ўжо ня здолеў выцесьніць з асновы Андрэя Шчарбакова. У cэзоне 2019 году зноў стаў асноўным брамнікам віцебскай каманды. У студзені 2020 году знаходзіўся на праглядзе ў казаскім клюбе «Касьпі», аднак у выніку пастанавіў падоўжыць кантракт зь «Віцебскам»[10]. У cэзоне 2020 году пачаў часьцей саступаць месца ў асноўным складзе Арцёму Сароку. У 2021 годзе вярнуўся ў стартавы склад. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[11].
У cэзоне 2022 году правёў без заменаў усе 30 матчаў каманды ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2023 году, не зважаючы на страту «Віцебскам» месца Найвышэйшай лігі, пастанавіў застацца ў клюбе на новы cэзон[12].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе Дзьмітры прыцягваўся да гульняў моладзевай зборнай Беларусі, разам зь якой браў удзел у моладзевым чэмпіянаце Эўропы па футболе ў Даніі ў 2011 годзе. Напачатку 2013 году атрымаў запрашэньне ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі на таварыскі матч супраць зборнай Вугоршчыны[13], аднак паводле словаў галоўнага трэнэра каманды Георгія Кандрацьева гулец павінен быў замяніць Аляксандра Гутара, і не плянаваўся ў якасьці асноўнага брамніка зборнай[14].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Віцебск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 26 | –47 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 29 | –24 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 26 | –34 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 9 | –6 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Dmitri Gushchenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Dzmitry Hushchanka // FBref.com (мн.)
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_guschenko/
- ^ Дмитрий Гущенко перешел в минское «Динамо». football.by (рас.)
- ^ Родионов получил травму в матче с минским «Динамо». goals.by (рас.)
- ^ Дмитрий Гущенко отдан в аренду «Белшине». «Прессбол» (рас.)
- ^ Гущенко, Куган и еще ряд игроков вернулись в минское «Динамо» по окончании аренды (рас.)
- ^ Гущенко вернулся в «Белшину» (рас.)
- ^ Дмитрий Гущенко подписал контракт с «Витебском» (рас.)
- ^ Гущенко отказался от "Каспия" и решил продолжить карьеру в "Витебске"
- ^ "Витебск" продлил контракт с Гущенко
- ^ Гущенко, Скитов и Матвеенко заключили новые соглашения с "Витебском" (рас.) Праверана 2023-01-11 г.
- ^ Гущенко вызван в сборную Беларуси на матч против Венгрии(недаступная спасылка). goals.by (рас.)
- ^ Георгий Кондратьев: «Гущенко? Для запасного вратаря — это нормальный вариант». goals.by (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Белшыны»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль на сайце «Дынама»
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)