Перайсьці да зьместу

Джэймз Алісан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэймз Алісан
James Alison
Дата нараджэньня 1959[1][2][3][…] або 4 кастрычніка 1959(1959-10-04) (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак тэоляг, прапаведнік
Навуковая сфэра сыстэматычнае багаслоўе
Вядомы як прымяненьнем антрапалягічнай тэорыі Рэнэ Жырара ў хрысьціянскім багаслоўі і працай у галіне ЛГБТ пытаньняў
Навуковая ступень Доктар багаслоўя
Сайт jamesalison.com (анг.) (фр.) (парт.) (італ.) (ням.) (харв.) (нід.) (бел.) (рас.)

Джэймз А́лісан (па-ангельску: James Alison; нар. 4 кастрычніка 1959) — ангельскі рымска-каталіцкі сьвятар і багаслоў, вядомы прымяненьнем антрапалягічнай тэорыі Рэнэ Жырара(ru) да хрысьціянскага сыстэматычнага багаслоўя(uk) і працай па пытаньнях ЛГБТ.

Раньнія гады й сям’я

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Джэймз Алісан нарадзіўся 4 кастрычніка 1959 году ў Лёндане[4]. Мае брата і сястру.

Ягоны бацька, Майкл Алісан(en), быў у свой час вядомым дэпутатам парлямэнту ад Кансэрватыўнай партыі(en) і міністрам ва ўрадзе Маргарэт Тэтчэр. Ён стаў эвангельскім хрысьціянінам(en) пад уплывам знакамітага прапаведніка Джон Стота[5]. Маці, Сільвія Мэры Алісан далучылася да эвангельскага хрысьціянства пад уплывам прапаведнка Білі Грэма. Паводле Джэймза Алісана, ягоныя бацькі належылі да «пакаленьня, якое імкнулася сфармуляваць хрысьціянства наноў як жорсткі, маралізатарскі і кансэрватыўны палітычна-грамадзкі рух»[6].

Бацькі аддалі Алісана у найбольш прэстыжную ў Брытаніі школу-інтэрнат — каледж Ітан[5].

Навяртаньне ў каталіцтва й адукацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У васямнаццаць гадоў Алісан пакінуў Англіканскую царкву і далучыўся да Каталіцкай.[6][7]

Ён вывучаў гішпанскую мову і гісторыю ў Новым каледжы Оксфардзкага ўнівэрсытэту. Пасьля двух гадоў ён перарваў навучаньне і адправіўся ў Мэксыку па студэнцкім абмене, па заканчэньні якога далучыўся да мэксыканскіх дамініканцаў у 1981 годзе. Там ён скончыў пастулят(en) і пачаў навіцыят(en) пад кіраўніцтвам Рауля Вэры[5][6].

«З-за адрозьненьняў у культуры й тэмпэрамэньце»[6]. Алісан пакінуў Мэксыку ў 1983 годзе, каб закончыць навіцыят у дамініканскім кляштары (Blackfriars) у Оксфардзе. Там кіраўніком навіцыяту быў Гэрбэрт Мак-Кейб(en), на думку Алісана — «бадай, самы значны англамоўны мысьляр-таміст(ru) ХХ стагодзьдзя»[6] і «цудоўны настаўнік, які стаў для мяне нечым кшталту бацькі»[5].

Рэнэ Жырар і раньнія працы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1985 годзе Алісан пазнаёміўся з творчасьцю францускага літаратуразнаўцы Рэнэ Жырара(ru), што стала вызначальным момантам для яго далейшага багаслоўскага0 мысьленьня[8]. Ужо ў першай манаграфіі Алісана «Ведаць Ісуса» (1993) уплыў Жырара быў відавочны. У кнізе Алісан увёў ва ўжытак панятак «інтэлекту ахвяры», каб вытлумачыць зьмены, якія адбыліся з вучнямі Ісуса пасьля сустрэчы з уваскрослым Хрыстом[9].

У 1990-94 гадох Алісан працаваў над доктарскай дысэртацыяй на тэму першароднага грэху(en) на езуіцкім багаслоўскім факультэце у Бэлу-Арызонці. Ён пасьпяхова абараніў яе ў лістападзе 1994 году. На Вялікдзень 1995 году ён пакінуў Ордэн дамініканцаў, бо зразумеў, што быў там «госьцем, а ня сябрам»[6].

У 1997 годзе Алісан апублікаваў манаграфію «Жыцьцё ў апошнія часы», якая была адаптацыяй і перакладам курсу па эсхаталёгіі(en), які ён чытаў у Інстытуце Пэдра дэ Кардоба ў Чылі ў 1994 годзе[10]. Англамоўная вэрсія доктарскай працы Алісана была апублікаваная кнігай пад назвай «Радасьць памыляцца» у 1998 годзе[4].

Аўтар, прапаведнік, выкладчык і рэкалекцыяніст

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З моманту выхаду з Ордэну дамініканцаў у 1995 годзе Джэймз Алісан застаецца сьвятаром, не інкардынаваным(ru) у ніводную дыяцэзію. Цягам шасьці гадоў у 1995—2001 гадох ён зьмяніў сем краінаў: жыў у Лацінскай Амэрыцы, Злучаных Штатах і Вялікабрытаніі[11].

У 2001 г. была апублікаваная «Вера бяз крыўды: адцінкі пра каталіцтва і гомасэксуальнасьць» (па-ангельску: Faith Beyond Resentment: Fragments Catholic and Gay) — першая кніга, у якой Алісан зьвярнуўся да каталіцкага багаслоўя і ідэяў Рэнэ Жырара з пэрспэктывы досьведу гея і ЛГБТ супольнасьці. Гэтая задача ня была лёгкай для аўтара: «Няма нічога элегантнага ў засяленьні прасторы, якая гістарычна, сацыяльна й тэалягічна ў лепшым выпадку ўспрымаецца як сьмешная, а ў горшым выпадку — як зло»[12].

Яшчэ тры зборнікі эсэ і выступаў зьявіліся ў наступныя гады: «Калі ты падабаешся» (2004, па-ангельску: On Being Liked), «Дасьведчыць Бога» (2006, па-ангельску: Undergoing God) і «Разьбітыя сэрцы й новыя стварэньні» (2010, па-ангельску: Broken Hearts and New Creations), — у якіх тэоляг разьвіваў многія з тэмаў, пачатых у «Веры бяз крыўды».

З 2008 г. Алісан зьяўляецца сябрам «Imitatio» — арганізацыі, створанай Фондам Тыля (па-ангельску: Thiel Foundation) для дасьледаваньня і папулярызацыі ідэяў Рэнэ Жырара.[7] Пэўны час у гэты пэрыяд Алісан жыў у Сан-Паўлу, Бразылія.[6]

У 2013 годзе ён выдаў мультымэдыйны курс уводзінаў у хрысьціянскую веру для дарослых «Ісус — Ахвяра, якая даруе» (па-ангельску: Jesus the Forgiving Victim), які ў значнай ступені грунтуецца на ідэях Рэнэ Жырара[13].

У 2020 годзе Алісан запачаткаваў праект «Маліцца эўхарыстычна» (па-ангельску: Praying Eucharistically) дзеля пошуку магчымасьцяў для малітоўнага і хрысьціянскага жыцьця ва ўмовах усеагульнага карантыну з-за каранавіруснай пандэміі[14].

У дадзены момант Джэймз Алісан жыве ў Мадрыдзе. Ягоныя галоўныя цяпер заняткі — прапаведаваньне, навучаньне і кіраваньне рэкалекцыямі(pl)[15].

Кананічны статус

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Джэймз Алісан быў сябрам Ордэну дамініканцаў з 1981 па 1995 год. У 1996 годзе ён напісаў ліст у Кангрэгацыю дактрыны веры(en), у якім патлумачыў, што лічыць свае манаскія шлюбы(en) былі несапраўднымі[4], бо былі зробленыя паводле сумленьня, якое грунтавалася на «памылковым дапушчэньні, што гомасэксуальныя асобы зьяўляюцца сутнасна неўпарадкаванымі, а таму цэлібат(pl) для іх — абавязковы»[6]. Ён прапанаваў прызнаць яго сьвятарскія сьвячэньні несапраўднымі, але Кангрэгацыя пацьвердзіла іхную валіднасьць[4]. Замест таго Кангрэгацыя запатрабавала папрасіць пра ляіцызацыю(pl), але сьвятар адмовіўся: «Форма прозьбы пра лаіцызацыю вымагала ад мяне казаць ману, таму, на параду канічнага праўніка, я нічога не зрабіў і нічога не пачуў у адказ»[4].

Больш чым праз 10 гадоў супэрыёр(en) Ордэну дамініканцаў запытаў Алісана, ці ня будзе ён супраць, калі справа аб ягоным выключэньні з ордэну будзе даведзена да канца[4]. Алісан адказаў, што ў яго няма пярэчаньняў да вынікаў працэсу, але ён ня будзе актыўна ўдзельнічаць у ім, бо, на ягоную думку, ён ніколі па-сапраўднаму ня быў дамініканцам[4]. Урэшце ён атрымаў ліст, які пацьвярджаў ягоны сьвятарскі стан без інкардынацыі на той момант, але з магчымасьцю інкардынацыі, калі б які біскуп яго прыняў у сваю дыяцэзію[4].

Калі Алісан жыў у Бразыліі, ягоны мясцовы біскуп папрасіў ягонай згоды ляіцызаваць яго[4]. Алісан адмовіўся і замест гэтага прапанаваў біскупу інкардынаваць яго ў сваю дыяцэзію[4]. Біскуп адмовіўся[4]. Тады біскуп ініцыяваў працэс ляіцызацыі бяз згоды сьвятара на падставе нядаўна прынятых тады (2009) зьменаў у кананічным праве(en), аднак сьвятара не паінфармавалі аб працэсе, і ён быў упэўнены, што прымяненьне палажэньняў кананічнага права такім чынам было неправамоцным у ягонай сытуацыі[4]. Праз год ён атрымаў ліст з Кангрэгацыі па справах духавенства(en), у якім паведамлялася, што Алісан быў пазбаўлены сьвятарскага стану, яму забаранялася навучаць, прапаведаваць і служыць Імшу. Паводле лісту, рашэньне было безапэляцыйнае[4]. Для Алісана «было шокам стаць часткай працэсу, дзе неабавязковым было праінфармаваць абвінавачанага пра сутнасьць абвінавачаньняў, дзе праўніцкая абарона ня была дазволеная, і чый вырак не патрабаваў подпісу асуджанага»[4].

У траўні 2017 году біскуп, які ў свой час быў кіраўніком навіцыяту Джэймса Алісана, перадаў у рукі папы Францішка ліст адносна сытуацыі Алісана[4]. У лісьце Алісан папрасіў папу ўрэгуляваць ягоную сытуацыю і прызнаць ліст кангрэгацыі «неправамоцным, і працягваць як раней»[4]. 2 ліпеня 2017 году папа патэлефанаваў Алісану і, паводле сьвятара, папа Францішак сказаў яму: «Я хачу, каб ты йшоў у глыбокай унутранай свабодзе сьледам за Духам Ісуса. І я даю табе сілу ключоў»[4]. Алісан зразумеў гэта як пацьверджаньне таго, што папа ня лічыў рашэньне кангрэгацыі абавязковым, а прымаў яго за сьвятара з правам слухаць споведзі і прапаведаваць — дзьве функцыі, якія традыцыйна асацыююцца з «уладай ключоў(en)»[4][16]. Джэймс Алісан адзначыў, што папа Францішак даў такі ж наказ місіянэрам падчас Юбілею Міласэрнасьці(en) ў 2016 годзе[4].

Уплыў Рэнэ Жырара

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Багаслоўе Джэймза Алісана ў значнай ступені абапіраецца на антрапалягічнае — псыхалягічнае і сацыялягічнае, — разуменьне Рэнэ Жырарам(en) мімэтычнай тэорыі(en), навяртаньня і тэорыі казла адпушчэньня(en)[17]. Ён патлумачыў гэты ўплыў наступным чынам:

З таго часу, як я пазнаёміўся з мысьленьнем Рэнэ Жырара, мяне працягвае захапляць нявычэрпнасьць для багаслоўя мімэтычнай тэорыі, якая тлумачыць жаданьне й гвалт. З дапамогай Жыраравага разуменьня мэханізму казла адпушчэньня(en), прысутнага ва ўсёй чалавечай культуры, стала магчымым асэнсаваць сьмерць Ісуса як збаўленчую для нас такім чынам, які зьяўляецца абсалютна артадаксальным і адначасова ратуе нас ад прыпісваньня помсты альбо адплаты Богу. Жырар таксама адкрыў для мяне вельмі багатую гермэнэўтыку Пісаньня, якая пазьбягае спакусы маркіяніцтва(ru) з аднаго боку, і фундамэнталізму(en) — з другога.[7]

Алісан неаднаразова тлумачыў і аналізаваў уплыў Жырара на ягонае багаслоўскае мысьленьне[5][18][19][20].

Багаслоўскі мэтад

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Джон П. Эдвардс апісаў мэтад Джэймса Алісана як індуктыўны, бо паводле Алісана багаслоўская рэфлексія — адна з тых практыкаў і дзеяньне, якія ўводзяць (induct) чалавека ў новую форму прыналежнасьці[21]. Навяртаньне да Хрыста і практыка багаслоўскай рэфлексіі для Алісана знаходзяцца ў непарыўнай узаемасувязі. На ягоную думку, сапраўднае хрысьціянскае багаслоўе, якое Алісан называе «багаслоўе ў ладзе адкрыцьця»[22] пачынаецца з досьведу спатканьня з Хрыстом. Навяртаньне, ці канвэрсія, паводле Алісана, мае адносіны як да трансфармацыйнай сустрэчы («цалкам нечаканы і надзвычайны дотык да Хрыста»[23]), так і да працэсу, які ініцыюецца ёй, дзякуючы якому дотык да Хрыста ператвараецца ў новае разуменьне сябе, Бога, чалавецтва і ўсяго тварэньня — разуменьне, якое няспынна разьвіваецца.[24] У гэтым выпадку, аднак, менавіта Бог зьяўляецца сапраўдным суб’ектам дзеяньня за нас і дзеля нас, думаючых людзей веры, запрошаных прыняць удзел у Божым дзеяньні няспыннага стварэньня[25].

Усьвядомленасьць ахвяры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

«Усьвядомленасьць ахвяры» (па-ангельску: The intelligence of the victim)[26] — адзін з ключавых паняткаў багаслоўя Джэймса Алісана. Ён тлумачыць яго як «унутраная дынаміка ўсяго жыцьця і сьмерці Ісуса, і ўсё, што сфармавала Ягоныя адносіны з Айцом».[27] Розум Ісуса фармаваўся ня дзякуючы суперніцтву і неабходнасьці перамагчы іншых. Яго фармаваў поўны давер да бязьмежнай жыцьцядайнасьці Бога, які зрабіў Ісуса здольным пражыць жыцьцё як самаахвяраваньне. Эвангельлі, у якіх «на судзе толькі адносіны з ахвярай маюць значэньне[28] — гэта пісьмовыя сьведчаньні вучняў, якія пачынаюць разумець розум Ісуса тады, калі яны — з трансфармаванай пасьля ўваскрасеньня Хрыста здольнасьцю бачыць, — азіраюцца назад ва ўласны досьвед. Такім чынам, усьвядомленасьць ахвяры вядзе да двух зрухаў: выкрыцьця людзей як істотаў, замешаных на суперніцкай віктымізацыі(ru) і гвалце; і дэмістыфікацыі Бога, у якім насамрэч няма ані кроплі гвалту.[29] Для Алісана усьвядомленасьць зьяўляецца «апэрацыйнай», бо ейнае выкарыстаньне вызначаецца крыніцай — альбо жыцьцядайнасьцю Бога, альбо шатанскай хлусьнёй пра тое, што гвалт неабходны для выжываньня і спакою. Такая ўсьвядомленасьць фармуе падставовую тоеснасьць чалавека ў сьвеце і ягоную дасьведчаную ідэнтычнасьць[30].

Навяртаньне як «пераварот знутры»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Каб растлумачыць перамены сьвядомасьці чалавека, які перажывае навяртаньне дзякуючы прыняцьцю прабачэньня, Джэймз Алісан ужывае фразу «пераварот знутры»[31]. Крыніцы гэтай паступовай трансфармацыі, якая становіцца магчымай дзякуючы больш яснай пэрспэктыве, — у розуме Хрыста. Такім быў досьвед вучняў, пачаткам якога стала сустрэча з укрыжаваным і ўваскрослым Хрыстом — ахвярай, якая прабачае. У працэсе гэтага досьведу іх разуменьне, першапачаткова сфармаванае хлусьнёй сьмерці, было дэмантаванае і старанна адноўленае назад да жыцьця «усьвядомленасьцю ахвяры»[32]. Яны — залежныя на чалавечы гвалт і віктымізацыю, як і ўсе людзі, — былі пераўтвораныя ў імітатараў мірнага прыняцьця Ісусам ідэнтычнасьці ад Айца[33]. Паколькі такая ўсьвядомленасьць фармуе аўтэнтычную тоеснасьць(en), нарэшце здольную свабодна аддаць перавагу перайманьню Ісусам свайго Айца, яны становяцца здольнымі ўспрымаць сябе дакладна, памятаць мінулае выразна і ўяўляць Бога і будучыню шчодра[34] — «ня тое, што мы бачым, а сама нашая здольнасьць бачыць трансфармуецца»[35].

Сустрэча з Хрыстом як прабачэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле Алісана, ані колькасьць грахоў, ані іхны цяжар, ані вызнаньне правільных дактрынаў не вядуць самі па сабе да пакутлівага і нязьведанага працэсу навяртаньня[36]. Досьвед атрыманьня прабачэньня сфармаваў вучняў Хрыста як прабачаных прабачальнікаў і імітатараў Хрыста[37].

Няўдзел Бога ў сьмерці, гвалце і адрынаньні

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Па словах Алісана, Бог — «абсалютна жыцьцядайны»[38] і «перапоўнены жыцьцёвай энэргіяй»[39]. У Богу няма сьмерці[40], і Бог ня прымае ўдзелу ані ў сьмерці людзей, ані ў судах, якія заканчваюцца сьмерцю[41][42]. Разуменьне Бога як любові — несумяшчальнае з ідэяй удзелу Бога ў гвалце, разьяднаньні, гневе ці адрынаньні[43]. Ісус паказаў сутнасьць Божай любові да людзей і ўсяго стварэньня ў тым, што прыняў сьмерць як завяршэньне жыцьця і выключную форму адрынаньня і віктымізацыі[44].

Паколькі Ісус уцелавіў тоеснасьць і розум, якія Ён атрымаў ад Айца, Ён ня мусіў падпарадкоўвацца чалавечай спакусе выжываць у страху сьмерці[45]. Нашыя «зацемненыя, неадчувальныя і марныя розумы і ўяўленьні» [46], аднак, ня могуць ахапіць таго, што «Ягонае чалавечае ўяўленьне было здольнае засяродзіцца на абсалютнай жыцьцядайнасьці, перапоўненасьці жыцьцёвай энэргіяй, моцы і нясьмяротнасьці Бога»[46]. Страх сьмерці заахвочвае людзей падтрымліваць спакой і салідарнасьць іхнай групы з дапамогай адрынаньня дзівакоў і нязручных «іншых» з-за ілжывага дапушчэньня, што сьмерць тых «іншых» зьяўляецца фундамэнтальным сродкам для дасягненьня спакою і адзінства[47]. Аднак Адкрыцьцё, якое разгортваецца ў Пісаньнях, аспрэчвае звычайнае перакананьне, што Бог хоча пакараць злодзеяў, і што гэтае пакараньне прымае форму чалавечага адрынаньня й гвалту[48].

Для Бога няма «ізгояў», таму любы мэханізм стварэньня «ізгояў» аўтаматычна і адназначна зьяўляецца мэханізмам чалавечага гвалту[49].

Дасьвядчэньне адкупленьня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У сваёй інтэрпрэтацыі адкупленьня(en) Алісан зьвяртаецца да габрэйскай літургічнай традыцыі, якая сваімі каранямі сягае часоў Першага храму(en). Там, пасьля ахвяраваньня жывёлы, якая прадстаўляла Госпада, першасьвятар, які дзейнічаў у асобе Ягвэ(en), праходзіў праз заслону — Творца ўваходзіў у створаны сьвет. Ён акрапляў храм крывёю Госпада, вызваляючы сьвет і людзей ад нячыстасьцяў, грахоў і праступкаў[50]. Такім чынам, у старажытнай габрэйскай літургічнай традыцыі адкупленьня сам Бог — зь любові да людзей, — робіць першы крок да Свайго стварэньня, каб аднавіць яго[51]. Гэтая літургія адкупленьня выяўляла поўную супрацьлегласьць звычайнага — паганскага — разуменьня ахвярапрынашэньня, у якім сьвятар ад імя людзей задавальняе боскі гнеў[52].

Паводле Алісана, адзінае азлобленае боства ў гэтым сьвеце — гэта само чалавецтва: людзі, злучаныя адзін з адным сьмерцю, помстай, гвалтам і гневам[53]. Калі Ісус узышоў на крыж, ён заняў месца таго, памяць чаго старажытны габрэйскі літургічны абрад захоўваў і хаваў адначасова: чалавекапрынашэньне(en). Праз Сваю сьмерць і ўваскрасеньне Ісус прывёў сыстэму ахвярапрынашэньняў да ейнага поўнага завяршэньня[54], дазволіўшы нам уявіць жыцьцё без стварэньня ахвяраў[55].

Алісан супрацьпастаўляе «правільнае разуменьне» тэорыі адкупленьня «дасьвядчэньню адкупленьня»:

калі тэорыя адкупленьня — гэта нешта, што можна проста зразумець, то, цалкам лягічна, людзі могуць у ёй «правільна разабрацца» і, у выніку, быць у ліку добрых хлопцаў: «Мы — абмытыя крывёю, з намі ўсё ў парадку, мы — добрыя, — у адрозьненьне ад тых, хто не». […] Але ж уся мэта хрысьціянскага разуменьня ў тым, каб мы не атаясамлялі сябе занадта хутка з тымі добрымі хлопцамі. Наадварот, мы — людзі, якія ўвесь час дасьвядчаюць «Я ЁСЬЦЬ(en)» — Бога, — які ідзе насустрач да нас і — як нашая ахвяра, — прапануе прабачэньне. […] мы — той «іншы», які ператвараецца ў «мы» у той ступені, у якой знаходзіць падабенства сабе ў братох і сёстрах па абодвух бакох. […] Дасьвядчаць адкупленьне — значыць чуць голас Таго, хто цябе прабачае.[56]

Багаслоўе ЛГБТ людзей і для ЛГБТ людзей

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Джэймз Алісан перакананы, што вучэньне Каталіцкай Царквы пра гомасэксуальнасьць застаецца анамальным, бо грунтуецца на прынцыпова хібным дапушчэньні, што ўся чалавечая прырода па сутнасьці сваёй — гетэрасэксуальныя, а таму гомасэксуалы — проста дэфэктныя гетэрасэксуалы. На гэтым памылковым дапушчэньні грунтуецца выснова пра гомасэксуальнасьць як аб’ектыўна неўпарадкаваную тэндэнцыю, што вядзе да ўчынкаў, якія па сваёй сутнасьці зьяўляюцца злом[57]. Алісан, аднак, лічыць, што «быць геем — гэта непаталягічны, мінарытарны варыянт быцьця чалавекам, які сустракаецца рэгулярна»[7]. Паводле Алісана, леварукасьць — стан, які раней таксама лічыўся дэфэктным, аж пакуль покрыва міталягічнага мысьленьня ня было адкінутае з дапамогай навукі, — зьяўляецца больш блізкай аналёгіяй гомасэксуальнасьці, чым такія безумоўна паталягічныя станы, як анарэксія ці алькагольная залежнасьць.

Алісан часта камэнтуе выказваньні царкоўных уладаў пра гомасэксуальнасьць і аднаполыя стасункі[57][58][59][60]. Ён падкрэсьлівае, што гэтыя выказваньні — частка працэсу багаслоўскага распазнаваньня і кожны з іх мае свой спэцыфічны кантэкст. Ён заклікае ЛГБТ[прыбраць шаблён] каталікоў не спакушацца жорсткім тонам і непасьлядоўнымі аргумэнтамі герархіі. Замест таго, каб засмучацца ці ўцягвацца ў бясконцыя сваркі й змаганьні, ён заклікае іх да паўнавартаснага практыкаваньня веры, клопату пра бедных, хворых, зьняволеных і маргіналізаваных, бо геі былі запрошаныя на банкет Даруючай Ахвяры гэтак жа, як і іх гетэрасэксуальныя браты й сёстры[61]. Ён заклікае ЛГБТ каталікоў быць сьведкамі міласьці для тых, хто зьняверыўся і пакінуў супольнасьць веры, калі яны памылкова зблыталі часовыя царкоўныя рыштаваньні зь сьвятымі слупамі веры[62].

Па-нідэрляндзку

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Па-партугальску

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пра Джэймза Алісана

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. James Alison // Catalogue of the Library of the Pontifical University of Saint Thomas Aquinas
  2. James Alison // NUKAT — 2002.
  3. James Alison // Trove — 2009.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 James Alison (2019-09-26) 'This is Pope Francis calling…' (анг.) The Tablet Архіўная копія ад 2019-09-27 г.
  5. 1 2 3 4 5 James Alison (2020-08-13) Brought to life by Christ (анг.) The Christian Century
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 Sonny Duncan (2014-03-18) James Alison LGBTQ Religious Archives Network
  7. 1 2 3 4 Brett Salkeld (March 6, 2012) An Interview with James Alison (анг.) Commonweal
  8.  Alison, James Faith beyond resentment : fragments Catholic and gay. — London: Darton, Longman and Todd. — P. 149-151. — ISBN 0-232-52411-4
  9.  Alison, James Knowing Jesus. — London: SPCK. — P. 33–58. — ISBN 0-281-05222-0
  10.  Alison, James Living in the end times : the last things re-imagined. — London: SPCK, 1997. — P. 11. — ISBN 0-281-05076-7
  11.  Alison, James Faith beyond resentment: fragments Catholic and gay. — London: Darton, Longman and Todd. — P. XIII. — ISBN 0-232-52411-4
  12.  Alison, James Faith beyond resentment : fragments Catholic and gay. — London: Darton, Longman and Todd. — P. XI. — ISBN 0-232-52411-4
  13. Introduction (анг.) Jesus the Forgiving Victim
  14. James Alison Where do we go from here? (анг.) Praying Eucharistically
  15. About James Alison (анг.) Jesus the Forgiving Victim
  16. Choosing Judgment or Joy: Helping People of Faith Move from Anger to Love на YouTube
  17.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 65. — ISBN 978-0-567-68908-5
  18. James Alison (1996-06-29) Girard's Breakthrough (анг.)
  19.  Alison, James Faith beyond resentment: fragments Catholic and gay. — London: Darton, Longman and Todd, 2001. — P. 147–169. — ISBN 0-232-52411-4
  20.  Alison, James Broken hearts and new creations : intimations of a great reversal. — London: Darton Longman & Todd. — P. 230–248. — ISBN 978-0-232-52796-4
  21.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 9. — ISBN 978-0-567-68908-5
  22.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 8, 66. — ISBN 978-0-567-68908-5
  23. James Alison (1996-06-29) Girard's Breakthrough (анг.) The Tablet
  24.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 8. — ISBN 978-0-567-68908-5
  25.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 110,149. — ISBN 978-0-567-68908-5
  26.  Alison, James The joy of being wrong: original sin through Easter eyes. — New York: Crossroad, 1998. — P. 77-83. — ISBN 0-8245-1676-1
  27.  Alison, James The joy of being wrong: original sin through Easter eyes. — New York: Crossroad, 1998. — P. 79-80. — ISBN 0-8245-1676-1
  28.  Alison, James The joy of being wrong: original sin through Easter eyes. — New York: Crossroad, 1998. — P. 81. — ISBN 0-8245-1676-1
  29.  Alison, James The joy of being wrong: original sin through Easter eyes. — New York: Crossroad, 1998. — P. 83. — ISBN 0-8245-1676-1
  30.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 69. — ISBN 978-0-567-68908-5
  31.  Alison, James Living in the end times : the last things re-imagined. — London: SPCK, 1997. — P. 32. — ISBN 0-281-05076-7
  32.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 66, 105. — ISBN 978-0-567-68908-5
  33.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 103. — ISBN 978-0-567-68908-5
  34.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 105. — ISBN 978-0-567-68908-5
  35.  Alison, James Broken hearts and new creations : intimations of a great reversal. — London: Darton Longman & Todd, 2010. — P. 115. — ISBN 978-0-232-52796-4
  36.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 116-7. — ISBN 978-0-567-68908-5
  37.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 129. — ISBN 978-0-567-68908-5
  38.  Alison, James Living in the end times : the last things re-imagined. — London: SPCK, 1997. — P. 45. — ISBN 0-281-05076-7
  39.  Alison, James Living in the end times : the last things re-imagined. — London: SPCK, 1997. — P. 40. — ISBN 0-281-05076-7
  40.  Alison, James Living in the end times : the last things re-imagined. — London: SPCK, 1997. — P. 38. — ISBN 0-281-05076-7
  41.  Alison, James Living in the end times : the last things re-imagined. — London: SPCK, 1997. — P. 43. — ISBN 0-281-05076-7
  42.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 93. — ISBN 978-0-567-68908-5
  43.  Alison, James Living in the end times : the last things re-imagined. — London: SPCK, 1997. — P. 48. — ISBN 0-281-05076-7
  44.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 96. — ISBN 978-0-567-68908-5
  45.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 97. — ISBN 978-0-567-68908-5
  46. 1 2  Alison, James Living in the end times : the last things re-imagined. — London: SPCK, 1997. — P. 40. — ISBN 0-281-05076-7
  47.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 93. — ISBN 978-0-567-68908-5
  48.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 93. — ISBN 978-0-567-68908-5
  49.  Alison, James Living in the end times : the last things re-imagined. — London: SPCK, 1997. — P. 35. — ISBN 0-281-05076-7
  50.  Alison, James An Atonement Update. — 2006. — P. 2-3. — (Australian eJournal of Theology, 8).
  51.  Alison, James An Atonement Update. — 2006. — P. 3-4. — (Australian eJournal of Theology, 8).
  52.  Alison, James An Atonement Update. — 2006. — P. 3. — (Australian eJournal of Theology, 8).
  53.  Alison, James An Atonement Update. — 2006. — P. 8. — (Australian eJournal of Theology, 8).
  54.  Alison, James An Atonement Update. — 2006. — P. 6. — (Australian eJournal of Theology, 8).
  55.  Alison, James An Atonement Update. — 2006. — P. 7. — (Australian eJournal of Theology, 8).
  56.  Alison, James An Atonement Update. — 2006. — P. 9. — (Australian eJournal of Theology, 8).
  57. 1 2 Alison, James (22 March 2021) Same-sex blessings and the CDF – how to recognise a tantrum (анг.). The Tablet.
  58. Some musings concerning the phrases "objectively disordered" and "intrinsically disordered (or evil)" in current Church discourse regarding LGBT issues (анг.)
  59. Towards global inclusion of LGBT people within Catholic communities: a new theological approach (анг.)
  60. On helping the Faithful negotiate confusion (анг.)
  61. James Alison Broken hearts & new creation: intimations of a great reversal. — London: Darton, Longman and Todd, 2010. — P. 16. — ISBN 9780232527964
  62.  Edwards, John P. James Alison and a Girardian theology : conversion, theological reflection, and induction. — London: Bloomsbury, 2020. — P. 168. — ISBN 978-0-567-68908-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]