Ежы Мікалай Гільзэн
Выгляд
| Ежы Мікалай Гільзэн | |
| Смаленскі біскуп | |
|---|---|
| 1746 — 1763 | |
| Абраньне | 13 лютага 1746 |
| Папярэднік | Багуслаў Корвін-Гасеўскі |
| Наступнік | Габрыель Вадзынскі |
| Выраканьне | 17 ліпеня 1763 |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
| Нарадзіўся | 6 сьнежня 1692 Дагда |
| Памёр | 24 красавіка 1775 (82 гады) Варшава |
| Пахаваны | |
| Бацька | Ежы Канстанцін Гільзэн[d][1] |
| Маці | Ганна Рэгіна Шымэльпфэніг фон дэр Ое[d] |
| Узнагароды | |
Ежы Мікалай Гільзэн (па-польску: Jerzy Mikołaj Hylzen; 6 сьнежня 1692, Дагда — 24 красавіка 1775, Варшава) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісьменьнік ды перакладчык.
З шляхецкага роду Гільзэнаў. 11 кастрычніка 1738 году абраны канцлерам віленскае капітулы. З дапамогай Сапегаў як рэгент каралеўскае канцылярыі стаў 10 чэрвеня 1740 году пісарам вялікім літоўскім. Прызначаны смаленскім біскупам 13 лютага 1746 году (паводле іншых зьвестак, 10 траўня 1745[2]). У 1758 перадаў кіраўніцтва ў дыяцэзіі каад’ютару Габрыэлю Вадзынскаму. У 1759 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Белага Арла. 17 ліпеня 1763 году адмовіўся ад кіраваньня дыяцэзіяй. Перакладаў P. Segnery, Лярэнца Скуполі(en).
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Wojna duchowna Wawrzyńca Scupoli (1746)
- Opisanie historyczne obyczajów pierwszych chrześcijan według Klaudiusza Fleury (1746)
- Reguły kazań (1747)
- Pisma Bożego… wybrane rozdziały (1755)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Jeziorski P. A. Awans społeczno-majątkowy polsko-inflanckich Hylzenów w XVIII wieku. Źródła sukcesu i przyczyny upadku (пол.) // Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча: зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / пад рэд. І. Э. Багдановіч — Мінск: БДУ, 2018. — С. 419. — 439 с. — ISBN 978-985-566-676-0
- ^ David M. Cheney. Bishop Jerzy Mikołaj Hylzen (Catholic-Hierarchy)
