Перайсьці да зьместу

Гродзенская праўда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гро́дзенская пра́ўдагарадзенская дзяржаўная газэта, якая выдаецца з кастрычніка 1939 году.[1]

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульны наклад тыдня каля 70 тысячаў асобнікаў. Газэта выходзіць двойчы на тыдзень (серада і субота) на расейскай і беларускай мовах. Заснавальнікі: Гарадзенскі абласны і Гарадзенскі гарадзкі выканаўчыя камітэты, Гарадзенскі абласны і Гарадзенскі гарадзкі Саветы дэпутатаў, рэдакцыя газэты «Гродзенская праўда». Мае тэматычныя дадаткі «Гродненский вестник» і «Рекламка». Рэдакцыя газэты «Гродзенская праўда» зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь (№ 582).

Галоўны рэдактар — Лілія Чаславаўна Навіцкая. Друкуецца ў ГАУПП «Гарадзенская друкарня». Распаўсюджваецца на тэрыторыі Гарадзенскай вобласьці праз «Белсаюздруку», у крамах Горадні і крамах усіх райспажыўсаюзаў вобласьці, а таксама празь сетку вулічных распаўсюднікаў. Узнагароджана ордэнам Дружба народаў (1982), пераможца 4, 5, 6 Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ «Золотая литера».

Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу і моваў:

Сьцяг Назва
Сьцяг Беларусі Гарадзенская праўда
Сьцяг Беларускай ССР Гродзенская праўда
Сьцяг СССР Гродненская правда

Дзейнасьць газэты можна падзяліць на два адрэзкі часу:

  • савецкі з 1939 па 1991
  • беларускі з 1991 па сёньняшні дзень.

У вес час «Гарадзенская праўда» — голас мясцовае абласное і гарадзкое ўлады. У савецкі час — абком і гарком, а ў беларускі час — аблвыканкаму і выканкам.

Гарадзенская праўда — грамадзка-палітычная газэта, перадавала навіны дзейнасьці савецкіх валасьцёў :

Пачала свой выхад 9 лістапада 1939 году. Выходзіла ў Беластоку пад назваю «Вызвалены Беласток»[a] і быў газэтаю Беластоцкае абласное і гарадзкое савецкіх ўправаў. Са студзеня 1940 па чэрвень 1941 — «Вольная праца» і быў газэтаю Беластоцкіх абласнога і гарадзкога камітэту КП(б)Б, Беластоцкага абласнога савета работнікаў. У лістападзе 1943 — чэрвені 1944 спрабавалі пад назваю «Беластоцкая праўда» выдаваць падпольна на землях БССР, якія былі пад панаваньнем немцаў. Выдаўцом быў С. Майхровіч. У кастрычніку 1944 году пачала выходзіць пад назваю «Гарадзенская праўда» 5 разоў на тыдзень. З 1948 па 1963 гады выдавалася на расейскае і беларускае мовах. Увесь астатні час выдаецца на расейскае мове.

Па стане на 1988 год газэта мела карэспандэнцкія пункты ў трох местах:

Газэта апісвала падзеі Гарадзенскае вобласьці, якія былі адобраныя бальшавіцкімі ўладамі ў розных галінах жыцьця дзяржавы і грамадзтва:

  • рашэньні абкому і гаркому
  • грамадзка-палітычныя пытаньні
  • гаспадарчая дзейнасьць
  • культурнае жыцьцё
  • забавы.

Газэта пісала аб падзеях у сьвеці (пад назваю: «Падзеі, факты, камэнтары», «Міжнародная інфармацыя», «За рубяжом», «У астатні час»). Шырока апісвала важныя гаспадарчыя пытаньні (пад назваю: «Дэвіз пяцігодкі — паскарэньне», «Час у вашых справах», «Перабудова на справе»). Пісала некаторыя лісты паспалітых людзей высланых ва ўправу газэты (пад назваю: «Газэта выступіла. Што зроблена?», «Востры сігнал», «Ставіцца праблема», «Чытач прапануе», «З рэдакцыйнае пошты» і г.д.). Пісала аб падзеях у СССР: пастановы ЦК кампартыі, казаньні сакратароў кампартыі і г.д. Вяла літаратурную старонку, дзе пісалі па культуры і літаратуры (пад назваю: «Дзёньнік культурнага жыцьця», «У сьвеці прыгожага», «Новыя кнігі», «Тэатар», «Выставы» і г.д.).

У газэце рабілі многія пісьменьнікі: В. Быкаў (22 траўня 1949 году абнародаваны яго першы допіс «У той дзень»), А. Астрэйка, В. Блакіт, М. Васілёк, Ю. Голуб, А. Карпюк, П. Макаль. Зь літаратурнымі допісамі выступалі: Д. Бічэль-Загнетава, М. Дукса, А. Іверс, В. Іпатава, А. Пяткевіч, М. Шаўчонак і інш. Пры ўправе газэты (па стане на 1988) дзейнічала літаратуране аб'яднаньне, унівэрсытэт грамадзкіх карэспандэнтаў.

Газэта мела таварыскія адносіны з газэта «Сучасная газэта»[b] (Беласток, ПНР).

У 1982 годзе «Гарадзенская праўда» была ўзнагароджаная ордэнам «Дружбы народаў».

Будынак управы знаходзіцца ў Беларусі, места Горадня, вул. Антонава, 25. Ён быў пабудаваны ў 1985 годзе. Архітэктар Л. Вільчко. Задуманы разам з раней пабыдаванымі дамамі, дзе месьціцца гарадзенская абласная друкарня і зьвязаны зь ім крытым пераходам.

Дом мае 4 паверхі, з цэглы, галоўная старана стаіць на вул. Антонава. Дом звычайны без асаблівасьцяў. Першы паверх мае выступы паміж вокнамі, што стварае ўражаньне наяўнасьці слупоў. На сьцяну з вуліцы наляпілі керамічную плітку, якая павінная была ахоўваць сьцяну ад пашкоджаньняў: трэшчыны, мхі і г.д.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Гродненская правда (рас.). TUT.BY. Праверана 2018-06-17 г.
  1. ^ Па-расейску: Освобождённый Белосток.
  2. ^ Па-польску: Gazeta Wspolczesna.